(Карэспандэнт: ) “Скажыце, ці лічыце вы патрэбным правядзеньне ў Менску мясцовага рэфэрэндуму ў справе перайменаваньня гарадзкіх вуліцаў і праспэктаў?”
(Спадар: ) “Гэта як бальшыня вырашыць. Адзінае што — абрыдла гэта. Кожны раз пераймяноўваюць. Як толькі новае палітычнае кіраўніцтва, так і новыя назвы. Дрэнна гэта выглядае”.
(Спадар: ) “Я лічу, што неабходна. Павінна быць агульная думка”.
(Спадар: ) “Супраць перайменаваньняў. Я думаю, што варта было б пагаварыць з народам. Я ўжо прызвычаіўся да гэтых назваў, і яны мяне задавальняюць. Няхай сабе і па-савецку, па-любому. Мяне назвы вуліцаў задавальняюць”.
(Спадарыня: ) “Пэўна ж трэба. Гэта вельмі вялікія выдаткі. Цяпер перарабляць трэба ўсю дакумэнтацыю”.
(Пэнсіянэр: ) “Увогуле я лічу, што гэта не ягоныя паўнамоцтвы. Няхай бы сказаў народ сваё слова на рэфэрэндуме. Я вось з кім ні размаўляю — усе супраць гэтага. Я разумею, чаму гэта робіцца. Натальля Машэрава адышла ад Лукашэнкі, і ў гэтым галоўная прычына”.
(Спадарыня: ) “Паводле закону трэба правесьці рэфэрэндум, і са згоды насельніцтва пераймяноўваць можа толькі мясцовы савет дэпутатаў.
(Пэнсіянэр: ) “Пажадана. Бо такія мерапрыемствы занадта часта ў нас адбываюцца”.
(Хлопцы: ) “Варта, варта — мы супраць перайменаваньня. Так нармальна ніхто ня робіць. Бяспраўе сапраўднае”.
(Дзяўчына: ) “Я лічу, што варта параіцца з народам. Таму што гэтыя зьмены нясуць праблемы, напрыклад, з рэгістрацыяй юрыдычных арганізацыяў. Яны мусяць пераафармляць дакумэнты і плаціць за гэта грошы”.
(Спадар: ) “Відаць вата было б правесьці нейкае апытаньне. Таму, што гэта глупства адразу ж пераймяноўваць два асноўных праспэкты і надаваць ім новыя назвы”.
(Спадар: ) “У справе гэтых асобаў — я лічу, што трэба праводзіць. Па вуліцах, якія ня маюць нейкіх гістарычных назоваў, відаць, было б неабавязкова, а тут спытаць людзей, шчыра кажучы, не пашкодзіла б”.
(Дзяўчына: ) “Ды ня трэба. Увогуле мяне гэта ня тычыцца, мне гэта не патрэбна”.
(Хлопец: ) “Трэба было б параіцца зь людзьмі. Цяпер людзям трэба прапіску мяняць”.