Нагадаем, што дэпутат парлямэнта, старшыня Партыі дэмакратычных рэформаў Азэрбайджана прафэсар мэдыцыны Азім Малазадэ быў абраны дакладчыкам ПАРЭ па Беларусі ў красавіку сёлета гэтага года.
Малазадэ паведаміў, што плянуе падрыхтаваць для Рады Эўропы справаздачу, у якой будзе адлюстравана "сытуацыя з правамі чалавека, дэмакратыяй, вяршэнствам закону ў краіне". Нягледзячы на тое, што Беларусь не ўваходзіць у склад Рады Эўропы, гэтая арганізацыя "увесь час назірае за развіцьцём сытуацыі" ў краіне, сказаў спадар Малазадэ.
Дакладчык таксама падкрэсьліў, што добра знаёмы з сытуацыяй у Беларусі -- у Страсбуры ён неаднаразова сустракаўся з прадстаўнікамі беларускіх недзяржаўных аб''яднаньняў, у тым ліку праваабарончых арганізацыяў. Магчымасьць наведаць Беларусь Азім Малазадэ лічыць "малаверагоднай", бо нядаўна ў Мінск не пусьцілі дакладчыка Камітэта ААН ў правах чалавека.