Паколькі ў горадзе багата розных прамысловых прадпрыемстваў, то найперш я высьвятляў, дзе абедаюць рабочыя. Працоўны дзень з улікам абеду цягнецца сама меней 9 гадзінаў. Людзям проста неабходна падмацоўваць свае сілы.
У абедзенны перапынак з заводу “Гомсельмаш” вельмі шмат людзей накіроўваецца ў бліжэйшыя жылыя мікрараёны. Рабочым ды спэцыялістам я і задаю сваё пытаньне:
(Кар.:) “Ці ходзіце вы ў заводзкую сталоўку абедаць?” (Інжынэр:) “Не, ня ходзім. Там дрэнны асартымэнт, не зусім сьвежыя прадукты. Якасьць жадае быць лепшай”. (Інжынэр:) “Ні разу! Не хачу. У мяне дом блізка”. (Рабочы:) “Хаджу рэдка. Эканомлю заробак”. (Рабочы:) “Сама ежа… бывае пякотка. Маглі б гатаваць лепей”. (Бухгалтэр:) “Не прывыкла хадзіць у сталоўку. Я дома добра гатую”. (Рабочая:) “Калі хаджу, а калі і не”. (Кар.:) “А дзе вы, калі ня ходзіце, абедаеце”? (Рабочая:) “З сабою бяру. У сталоўку дорага хадзіць - заробку ня хопіць”. (Эканамістка:) “У сэзон 100 грамаў салаты з капусты каштавалі 400 рублёў. Гэта вельмі дорага. Мясная страва, калі мяса добрае, - 2,5 тысячы рублёў. Таксама дорага”.
Паводле зьвестак абласной управы гандлю ды паслугаў, у рэгіёне колькасьць сталовак на прадпрыемствах ды ў транспартных арганізацыях у апошнія гады скарацілася. Яны не акупляюць сябе.
Агульнадаступная ж сетка грамадзкага харчаваньня - бары, рэстараны – вырасла, а вось звычайных сталовак – ня густа. Гаворыць студэнтка Кацярына:
(Кацярына:) “У горадзе мала сталовак, у якія можна зайсьці і паесьці. Прычым, смачна паесьці”.
Яшчэ адна жыхарка Гомеля зьвяртае ўвагу на адсутнасьць шырокай сеткі хуткага харчаваньня:
(Маладая жанчына:) “У горадзе, я лічу, бракуе месцаў хуткага харчаваньня. Ёсьць “Бістро” на вуліцы Рагачоўскай, але яно падобнае больш на забягалаўку. Шкада, што няма ў нас ніводнага “Макдональдса”, дзе чыста, дзе хутка абслугоўваюць і смачна гатуюць”.