Менавіта ў такой пасьлядоўнасьці (Антусевіч — Маскевіч — Фралоў) кандыдаты былі зьмешчаны на агульным выбарчым плякаце. Другі зь іх — рэктар Маскевіч — кандыдат ад уладаў. Наглядальнікі мне гаварылі, што ў кабінках на некаторых участках вывесілі ўзоры для галасаваньня, прозьвішчы былі іншыя — Іваноў — Пятроў — Сідараў, але галачкай быў пазначаны менавіта сярэдні кандыдат.
Але так было не паўсюль. Я быў на 7-м участку, там у кабінках ніякіх узораў для галасаваньня не было. А вось што мне сказаў наглядальнік — дэпутат гарсавету з Белаазёрску Віталь Прыгач:
(Прыгач: ) “Тут вісяць узоры для галасаваньня, у іх ва ўсіх па-рознаму галачкі стаяць: дзе за першага, дзе за другога, дзе за трэцяга, дзе — супраць усіх. Усе чатыры ўзоры розныя. А ў кабінках зусім няма”.
Віталь Прыгач меў магчымасьць прысутнічаць пры галасаваньні ў спэцпрыёмніку, які знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС.
(Прыгач: ) “Мне пашчасьціла прыехаць у прыёмнік-разьмеркавальнік у міліцыю, паглядзець як гэта адбываецца там. Хто хацеў — выходзьце па адным. Яны на калідор выйдуць, ім дадуць бюлетэнь, яны патаемна паставяць, што трэба, і ўкідвалі ў скрынку. І заходзілі назад у камэру”.
Праўда, прагаласаваць пажадалі толькі пяць чалавек. А як галасавалі выбаршчыкі на волі? Выбары адбыліся а 18-й гадзіне, калі прагаласаваў 51 працэнт выбаршчыкаў. Дынаміка была такая: у 12 гадзінаў дня — 28 адсоткаў, у 14 — 38, у 16 — 45 адсоткаў. Прычым, датэрмінова прагаласавала чвэрць выбаршчыкаў.
Дарэчы, шэсьць дэпутатаў мясцовых саветаў, якія прыехалі дзеля нагляданьня за выбарамі, з участкаў выгналі.
На адным выбарчым участку ўжо пасьля заканчэньня галасаваньня амонаўцы затрымалі трох журналістаў з Варшавы, гэта Марцін Сьмялоўскі з тэлеканалу “Польсат”, Міхал Кацэвіч і Адам Тухліньскі з польскай вэрсіі выданьня “Newsweek”. Іх даставілі ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі, нібыта каб вызначыць сапраўднасьць іхніх дакумэнтаў. Польскія журналісты якраз меліся асьвятляць выбары ў Горадні.
Пасьля падвядзеньня папярэдніх вынікаў галасаваньня адзін з кандыдатаў, Сяргей Антусевіч, сказаў мне, што на выбарах адбылася татальная фальсыфікацыя.