Асновы працэдуры вылучэньня дэлегатаў на рэгіянальныя сходы і на Кангрэс, якія выявяць адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі, зацьверджаныя, застаецца толькі ўзгадніць некаторыя нюансы, – паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
(Лябедзька: ) “Практычна адзінагалосна ўхваленае рашэньне, каб абласныя канфэрэнцыі праводзіліся на прынцыпе адкрытасьці. Гэта азначае, што ў іх могуць удзельнічаць прадстаўнікі ня толькі арганізаваных структураў, партыяў ці грамадзкіх арганізацыяў, але і актыўныя грамадзяне.”
Паводле аднаго з удзельнікаў нарады лідэра БНФ Вінцука Вячоркі, таксама было вырашана адмовіцца ад прынцыпу квотаў для партыяў і арганізацыяў ды зрабіць акцэнт на прадстаўніцтве ўсіх рэгіёнаў на Кангрэсе дэмакратычных сілаў.
(Вячорка: ) “Каб былі прадстаўленыя дэмакратычныя актывісты па рэгіёнах, і я думаю, што гэта правільна, таму што ім працаваць, ім рызыкаваць, і ясна, што іхныя галасы павінны быць найперш пачутыя.”
Вінцук Вячорка перакананы, што ўлады будуць імкнуцца зрываць гэтыя сходы, маніпуляваць іх удзельнікамі. Асаблівасьць сходаў ня толькі ў тым, што на іх будуць засьведчаныя перавагі тых ці іншых прэтэндэнтаў, але і што выявяцца будучыя актывісты перадвыбарчай каманды адзінага кандыдата ад апазыцыі на месцах.
Тым ня менш пэўныя рознагалосьсі адносна фармату перадвыбарчых рэгіянальных сходаў ў межах “дзясяткі” існуюць. У прыватнасьці, Мікола Статкевіч лічыць, што трэба зьберагчы прынцып квотаў на дэлегатаў для 10 палітычных суб’ектаў, якія будуць весьці выбарчую кампанію, напрыклад, па 10 адсоткаў галасоў кожнаму. У адваротным выпадку працэс можа захлынуцца ў хвалі фіктыўных няўрадавых арганізацыяў. Тэма прадстаўніцтва на перадвыбарчых сходах і кангрэсе дэмакратычных сілаў будзе яшчэ пэўны час абмяркоўвацца, лічыць спадар Статкевіч.