“Народная Воля” за 23 лютага зьмяшчае непрыемныя пытаньні для Аляксандра Казуліна. Ці не зьяўляецца ягоны выхад на палітычную арэну задумай спэцслужбаў? Ці падстрахаваў ён сваю сям’ю? Ці ня той самы сьвісток спадар Казулін, у які ўлады вырашылі выпусьціць пару, каб не дапусьціць рэвалюцыі? Экс-рэктар БДУ адказвае на гэтыя і многія іншыя пытаньні.
Чаму Аляксандр Базанаў пакінуў прэс-службу КДБ, і чым ён сёньня займаецца ў Нямеччыне? Карэспандэнты “Народнай волі” знайшлі аўтара шматлікіх фільмаў, якія ганьбілі беларускую апазыцыю.
“Гэта мы можам?” – так называецца артыкул у сьветлагорскай газэце “Ранак-плюс”. Журналісты зьвяртаюцца з просьбай працягнуць збор сродкаў на трансплянтацыю ныркі 17-гадовай Ганьне Зарэцкай. На апэрацыю неабходна 90 мільёнаў, на дабрачынны рахунак пералічана 70 мільёнаў. Падыходзіць чарга на трансплянтацыю ныркі, дзяўчыне хутка споўніцца 18, і калі грошай ня хопіць, яе перавядуць на чаргу для дарослых, якая больш доўгая за дзіцячую.
“Комсомольская правда” в Белоруссии” сьцьвярджае, што “На славу габрэйскай сталіцы Бабруйск ужо не прэтэндуе”. Сапраўды, калі прыканцы 19-га стагодзьдзя габрэі складалі каля 70% насельніцтва Бабруйска, то сёньня іх – толькі 0,8%. Мэр Бабруйску Міхаіл Бандарэнка сустракаўся з былымі бабруйцамі ў Амэрыцы і нават прапаноўваў ім адкрыць кавярню ў горадзе, аднак далей за настальгічныя выказваньні справа не пайшла…
А вось у сьвежым нумары “Бобруйского курьера” ёсьць габрэйская старонка “Шалом”. “Габрэйская грамада адкрытая для ўсіх” – запрашае старшыня Бабруйскага габрэйскага культурнага цэнтру Мая Казакевіч.
“Фальшыўка каштуе дорага” – папярэджвае “Бобруйский курьер”. За мінулы тыдзень у горадзе зафіксавана 6 выпадкаў збыту фальшывых грошаў – амэрыканскіх даляраў і беларускіх рублёў. Затрыманыя тры навучэнцы лесатэхнічнага каледжу, якія друкавалі 50-тысячныя купюры на звычайным каляровым прынтэры.
“Курьер из Борисова” ў матэрыяле “Маленькі хлопчык гранату знайшоў” распавядае, як менскі журналіст Уладзімер Дзюба адабраў у барысаўскіх пацаноў баявую гранату “Ф-1”, якую ў народзе называюць “лімонкай”. Хлопчыкі знайшлі яе ў старым доме побач са школай і хацелі выпрабаваць на справе. Журналіст выпадкова праходзіў міма і пачуў іх размову, у якой гучала слова “граната”. Ён забраў у дзяцей небясьпечны прадмет, выклікаў міліцыю, МЧС. Сапёры абясшкодзілі гранату, паведамляе “Курьер из Борисова”.