Гэтак, 11 лютага складзены пратакол на лідэра прадпрымальнікаў Сьветлагорска Анатоля Зьмітровіча. У Полацку ад удзельнікаў акцыі пратэсту запатрабавалі тлумачэньняў. Тут адразу пасьля аднадзённага страйку пачаліся масавыя праверкі ягоных удзельнікаў.
Як лічаць лідэры прадпрымальнікаў, гэта робіцца дзеля таго, каб запалохаць іхных калегаў, зьбіць інтэнсіўнасьць пратэсту, сарваць магчымы перамоўны працэс з уладамі.
Калі рэпрэсіі ня спыняцца, а перамовы зацягнуцца, лідэры прадпрымальнікаў абяцаюць рашучыя дзеяньні. Гаворыць адзін з падпісантаў сёньняшняй заявы Валеры Шаўчэнка:
(Шаўчэнка: ) “Заклікаем усіх індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі зь 1-га сакавіка пачаць бестэрміновы страйк і спыніць усе выплаты ў бюджэт”.