Больш за 100 праваслаўных вернікаў у Ружанах ужо амаль тры гады адмаўляюцца наведваць мясцовую Сьвята-Петрапаўлаўскую царкву. Вернікі тлумачаць гэта тым, што цяперашні сьвятар айцец Аляксандар Сень згубіў іхны давер, а цягам апошніх гадоў у храме зьніклі некалькі каштоўных іконаў.
Пэўны час свае богаслужэньні вернікі ладзілі ў звычайнай хаце, а сёлета вырашылі афіцыйна абвесьціць пра стварэньне ў Ружанах яшчэ адной праваслаўнай суполкі. Аднак кіраўніцтва Берасьцейска-Кобрыньскай эпархіі адмаўляецца прызнаваць гэтае рашэньне. Зараз да перасьледу вернікаў і запрошанага імі зь Берасьця сьвятара айца Іаана Грудніцкага далучыліся праваахоўныя органы. Айцец Іаан лічыць, што гэта робіцца паводле прапановы цяперашняга кіраўніка епархіі.
(Грудніцкі: ) “Цяпер уладыка Іаан падбухторыў супрацоўнікаў сілавых структураў (міліцыі, КГБ), якія распачалі валтузьню ў Ружанах. Мяне затрымлівае КГБ, затрымлівае мiлiцыя, складаюць пратаколы, пішуць тлумачэньні. Але дзяржаўная ўлада, паводле закону аб свабодзе веравызнаньня, ня мае права ўмешвацца ў царкоўныя справы”.
Сёньня ў судзе Пружанскага раёну павінен быў адбыцца разгляд першай адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да жыхароў Ружанаў, якіх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага богаслужэньня. Аднак працэс так і не распачаўся: паводле меркаваньня судзьдзі, складзеныя міліцыянтамі пратаколы не адпавядаюць нормам і гэтая справа ўвогуле ня можа разглядацца ў судовай установе.