Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі палітык Віктар Карнеенка зьвярнуўся ў суд, каб дамагчыся дазволу на выезд за мяжу


Казімер Яноўскі, Гомель Палітык і грамадзкі актывіст з Гомеля Віктар Карнеенка спрабуе праз суд дамагчыся дазволу на выезд за мяжу.

Ужо больш як два месяцы Віктар Карнеенка дамагаецца ад пашпартна-візавай службы Чыгуначнага райаддзелу унутраных спраў афармленьня дазволу для часовага выезду за мяжу. І пакуль безвынікова.

(Карнеенка: ) “Калі у 2001 годзе трэба было атрымаць дазвол, у мяне таксама былі вялікія праблемы. ОВИР мне своечасова не даваў такі дазвол. Тлумачыў гэта тым, што некалі я працаваў на радыёзаводзе, хаця пасьля таго радыёзаводу я пабываў больш, чым у 20 краінах. Гэтым разам тлумачаць гэта тым, што да мяне ёсьць прэтэнзіі з боку падатковай інспэкцыі Савецкага раёну. Калі я туды зьвяртаюся, прэтэнзіяў няма, ніхто іх да мяне не выстаўляе. А штамп не даюць. Мне здаецца, што гэта проста нейкая палітычная замова, якая рэалізуецца ў адносінах маёй сьціплай пэрсоны”.

Намесьнік начальніка падатковай інспэкцыі Савецкага раёну Аляксандр Патоцкі некалькі зьдзіўляецца пытаньню наконт прэтэнзіяў да Віктара Карнеенкі:

(Патоцкі: ) “Якое дачыненьне інспэкцыя Савецкага раёна мае да Карнеенкі – грамадзяніна Чыгуначнага раёну. Магчыма, ён заснавальнік нейкай фірмы. Гэта трэба разабрацца”.

Тое, у чым, так бы мовіць, трэба яшчэ разабрацца, выкладзена ў лісьце падатковай інспэкцыі ва ўправу грамадзянства і міграцыі абласной міліцыі. Інспэкцыя паведаміла, што зачыненае ўладамі ў 2003 годзе грамадзкае аб`яднаньне “Грамадзянскія ініцыятывы”, старшынём якога абіраўся Віктар Карнеенка, не сплаціла ў бюджэт штраф у памеры звыш 6,5 мільёнаў рублёў.

На падставе ліста падаткоўцаў управа грамадзянства і міграцыі і абмяжоўвае выезд грамадзкага актывіста.

Але паколькі, паводле закону, штраф грамадзкай арганізацыі ня можа служыць падставаю дзеля абмежаваньня выезду канкрэтнай асобы, Віктар Карнеенка зьвярнуўся з пазовам у суд, каб той абавязаў пашпартна-візавую службу аформіць дазвол на часовы выезд за мяжы краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG