Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Альфа Радыё” адказвае ўдзельнікам “штурму FM”


RFE/RL Мы атрымалі ліст ад рэдактараў “Альфа Радыё” ў адказ на матэрыял пра “штурм FM”, які друкуем у скарочаным выглядзе.

“Да ведама "аматараў беларускамоўнай музыкі", якія "штурмуюць" FM-эфір, "Альфа Радыё" заўсёды з павагай ставілася да нацыянальная ідэі – нагадаем, што мы зьяўляемся адзінай камэрцыйнай радыёстанцыяй, што выпускае навіны на беларускай мове. Дарэчы, магчымасьці для гэтага ў нас вельмі абмежаваныя і дадатковых грошай нам на гэта ніхто не выдаткуе.

Што тычыцца музыкі, так, па-першае, значная частка беларускамоўных гуртоў знаходзяцца пад забаронай, і тычыцца гэта нават нашых былых калегаў (да прыкладу, Памідорава). Па-другое, існуе такая рэч як "фармат", і няякасны запіс ніякім чынам ня можа трапіць у эфір, гэтаксама, як і радыкальныя у музычным пляне кампазыцыі (гард-рок, тэхна, рэп, народныя сьпевы). Ёсьць і пэўны эфірны сцэнар (музычны расклад), якога мусіць прытрымлівацца ды-джэй.

Калі аматары будуць усьцешаныя "Сябрамі" ці "Скрыжаваньнямі Эўропы", так прадукту такога кшталту досыць на Беларускай тэлевізіі й дзясятку дзяржаўных FM-станцыяў.

А што тычыцца рэакцыі ды-джэяў, якія нібыта "кідаюць слухаўку, пачуўшы родную мову", так хацелася б, каб Вы дакладна пазначылі, у які дзень і час так адбылося”

Гэта быў ліст ад рэдактараў “Альфа-Радыё”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG