Паводле беларускага МЗС, улады Злучаных Штатаў не зрабілі дастатковых намаганьняў дзеля ліквідацыі сур’ёзных недахопаў у выбарчай сыстэме ЗША, выўяленых сёлета ў верасьні місіяй Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ.
(Есін: ) “Таму нас не зьдзіўляюць шматлікія паведамленьні пра зьнікненьне вялікай колькасьці датэрмінова дасланых па пошце бюлетэняў, збоі сыстэмы электроннага галасаваньня, запалохваньне выбарцаў, адсутнасьць выбарцаў у рэгістрацыйных сьпісах, немагчымасьць свабодна атрымаць інфармацыю ва ўчастковых і акруговых камісіях аб працэдуры й месцах галасаваньня”.
Прадстаўнік МЗС Беларусі заявіў, што ўлады ЗША не забясьпечылі бесьперашкодную працу міжнародных назіральнікаў, у тым ліку беларускіх, а там, дзе назіральнікам далі акрэдытацыю, яны “былі абмежаваныя беспрэцэдэнтна жорсткімі патрабаваньнямі, якія высунулі мясцовыя ўлады штатаў”.
(Есін: ) “Згаданыя факты ставяць пад сумнеў транспарэнтнасьць і дэмакратычнасьць правядзеньня выбараў, якія прайшлі ў ЗША”.
Аднак на пытаньне Радыё Свабода, як будуць, на думку МЗС, разьвівацца беларуска-амэрыканскія стасункі пасьля гэтых выбараў, Руслан Есін адказаў:
(Есін: ) “Рэспубліка Беларусь неаднаразова выказвала сваю гатоўнасьць да разьвіцьця ўзаемапаважнага стаўленьня паміж нашымі краінамі, таму мы адкрытыя да далейшага дыялёгу з нашымі амэрыканскімі партнэрамі, асабліва гэта тычыцца гандлёва-эканамічнага й гуманітарнага супрацоўніцтва”.
Спадар Есін таксама падаў, паводле яго вызначэньня, факты, якія сьведчаць пра неадпаведнасьць выбарчага працэсу ў ЗША нормам і прынцыпам АБСЭ: дзяржава не дазваляе грамадзтву абіраць прэзыдэнта наўпрост, а толькі праз калегію выбаршчыкаў; сяброў выбарчых камісіяў прызначаюць губэрнатары; вельмі высокі адсотак тых, хто прагаласаваў датэрмінова. Да таго ж і прэзыдэнт Буш, і сэнатар Кэры заклікалі галасаваць датэрмінова.
“Фактычна грамадзянаў ЗША прымушалі галасаваць датэрмінова”, — заявіў Руслан Есін. Але, пачуўшы пытаньне агенцтва “Интерфакс-Запад”, ці лічыць МЗС высокі адсотак датэрміновага галасаваньня ды агітацыю за яго сур’ёзным парушэньнем, спадар Есін папрасіў дазволу не адказваць на гэта.