Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Красоўская: “Я думаю, што гэта пачатак новай эпохі разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі”


Валер Каліноўскі, Менск Сваё меркаваньне з нагоды наданьня “Акту аб дэмакратыі для Беларусі” статусу закону выказвае жонка зьніклага бізнэсмэна Анатоля Красоўскага, Ірына Красоўская:

(Красоўская: ) “Я зараз якраз іду на сустрэчу з нагоды прыняцьця гэтага Акту ў Белы Дом. Я думаю, што гэта будзе сустрэча ўсіх людзей, якія працуюць на дэмакратыю. Гэта акт, якога мы чакалі вельмі доўга, і тое, што ён сёньня быў падпісаны прэзыдэнтам – гэта вялікая падтрымка для народа, для ўсіх дэмакратычных сілаў, для тых нармальных людзей, якія б хацелі лепшай будучыні для сваіх дзяцей. Я думаю, што таксама гэта вялікі знак для Лукашэнкі і для Расеі. Я думаю, што гэта пачатак новай эпохі разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі, таму што мы адчуваем, што дэмакратычныя сілы маюць падтрымку ва ўсім сьвеце, і гэта вельмі добра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG