Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вуліцы Якуба Коласа ў Менску адбыўся напад на аўтамабіль лідэра камуністаў Сяргея Калякіна


Валер Каліноўскі, Менск Як паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў штаб-кватэры Партыі БНФ лідэр ПКБ Сяргей Калякін, у 21:20 на вуліцы Якуба Коласа адбыўся напад на яго аўтамабіль.

Паводле Калякіна, сёньня цэлы дзень за ім езьдзілі “Жыгулі” (дзяржаўны нумар 99-39 МВЕ). На вуліцы Якуба Коласа ў Менску да “Жыгулёў” далучыліся яшчэ два аўтамабілі. Адна з машынаў з танаваным шклом прыціснула аўтамабіль Калякіна зьлева, а іншая падрэзала таксама зьлева, з мэтай справакаваць дарожна-транспартнае здарэньне. Машынай Калякіна кіраваў Валеры Ўхналёў, давераная асоба Калякіна. У выніку адбылося сутыкненьне, і машыну Калякіна разьвярнула на 180 градусаў. Аднак Ухналёў справіўся зь кіраваньнем.

У 23:50, калі Сяргей Калякін зноў ад’яжджаў ад штаб-кватэры Партыі БНФ, тыя самыя блакітныя “Жыгулі” паехалі за яго машынай.

У самой штаб-кватэры БНФ тэлефоны адключылі а 20-й гадзіне, а сьвятло а палове на 12-ю гадзіну. Прэс-канфэрэнцыя адбывалася пры сьвечках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG