Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне адбыўся пікет “Не” – трэцяму тэрміну дыктатара Лукашэнкі!”


Ул. інф. 16 кастрычніка а 16-й гадзіне ў невялікім нямецкім мястэчку Лансхут, ладзіўся пікет “Не” – трэцяму тэрміну дыктатара Лукашэнкі!”

Пікет быў дазволены гарадзкімі ўладамі на падставе заявы палітычнага ўцекача з Гомеля Яўгена Мурашкі.

У пікеце ўзялі ўдзел 11 былых беларускіх грамадзянаў з Лансхуту і Мюнхэну. Як паведаміў спадар Мурашка, на адмысловым стэндзе “Дэмакратыя” па-беларуску” яны зьмясьцілі фотаздымкі зьбіцьця дэманстрантаў у Менску. Мінакі атрымлівалі таксама ўлёткі на нямецкай мове пра незаконнасьць абвешчанага ў Беларусі рэфэрэндуму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG