Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшаўскі Цэнтар усходніх дасьледаваньняў распаўсюдзіў матэрыял “Беларусь перад рэфэрэндумам”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Гэтымі днямі варшаўскі Цэнтар усходніх дасьледаваньняў распаўсюдзіў матэрыял “Беларусь перад рэфэрэндумам”, у якім у прыватнасьці адзначаецца, што вынікі рэфэрэндуму, хутчэй за ўсё, будуць такімі, як гэтага захоча ўлада, бо “беларускія ўлады поўнасьць кантралююць выбарчы працэс”.

Паводле аўтара працы – Рафала Садоўскага – пра намер Лукашэнкі ўжо даўно ведалі ў Расеі і што гэты намер Крэмль падтрымаў. (У якасьці прыкладу падаецца тое, што Расея дала крэдыт у памеры 174 мільёны даляраў і што міністэрства замежных справаў Расеі абмежаваўся заявай са словамі “рэфэрэндум гэта ўнутраная справа Беларусі”).

Што да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, дык экспэрт Цэнтру лічыць, што перамога ў іх Лукашэнкі – гэта адкрытае пытаньне.

“На паразу Лукашэнкі можа паўплываць зьмена палітыкі Крамля што да цяперашняга беларускага лідэра, больш шырокая падтрымка народам апазыцыі, пагаршэньне грамадзкіх настрояў у выніку пагаршэньня эканамічнай сытуацыі, а таксама магчымы “тактычны паварот” беларускай намэнклятуры”, – гаворыцца ў матэрыяле “Беларусь перад рэфэрэндумам”, які падрыхтаваў варшаўскі Цэнтар усходніх дасьледаваньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG