Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асэтын зь Берасьця ўважліва сочыць за падзеямі ў Паўночнай Асэтыі


Алег Супрунюк, Берасьце Цяперашні жыхар Берасьця Георгій Дарбуашвілі нарадзіўся ў паўночнаасетынскай вёсцы, якая месьціцца ў дзесяці кілямэтрах ад гораду Бэслан. Спадар Дарбуашвілі ўважліва сочыць за падзеямі ў Бэслане, а пра агульную сытуацыю на сваёй малой радзіме распавядае наступнае.

(Дарбуашвілі: ) "Шмат што ідзе з Масквы. Можа быць, услых гэта людзі ня кажуць, але ў размове сам на сам, не для прэсы і тэлебачаньня, яны ўсе пацьвярджаюць – гэта ўсё робіць Масква. Яна забясьпечыла ўвесь Каўказ зброяй, яна кінула вайсковыя склады – бярыце, колькі хочаце. У нас у хаце два пісталеты. Калі маці была жывая, я знайшоў іх пад падушкай. Я спытаў: "Навошта цябе гэта трэба?" А яна: "Раптам інгушы прыйдуць, хоць аднаго пасьпею забіць". Ну, чаго гэта варта?"

З Паўночнай Асеціі ў Беларусь Георгій Дарбуашвілі прыехаў маладым спартоўцам, які займаўся вольнай барацьбой. Зараз ён працуе дзіцячым трэнэрам. кіраўніком спартовага клюбу “Вікторыя” і кажа, што зрэдку, але адчувае непрыязнае стаўленьне да сябе з боку мясцовых жыхароў.

(Дарбуашвілі: ) "Нават такі просты момант. Я быццам бы напалову грузін, напалову – асецін. Але ўчора ўсё кіраўніцтва гораду, усіх аддзелаў сабраліся і ніхто не ўзьняў пытаньне: вось ён грузін – навошта мы аддаем яму былую вайсковую базу? Яны ведаюць, што я там буду заняты справай. Хаця былі размовы і некаторыя, якім я дарую, казалі: “Ён там каўкаскую мафію зьбярэ”. Я ўжо 22 гады жыву ў Берасьці і ніколі не зьбіраў каўкаскую мафію. Што я зараз вырашыў сабраць?”

Георгій Дарбуашвілі мяркуе, што пасьля цяперашніх падзеяў, міграцыя людзей з Паўночнага Каўказу можа павялічыцца. і некаторыя з іх прыедуць у Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG