Пазоў у гарадзкі суд спадар Шчукін накіраваў яшчэ ўвесну гэтага году, калі ў газэтах "Полацкі весьнік" ды "Народная воля" зьявіліся выказваньні мэра Полацку Ўладзімера Тачылы пра тое, што вядомаму апазыцыянэру "бракуе мужнасьці".
Валеры Шчукін палічыў гэтая словы абразай на свой адрас, але судзьдзя Зузана Плакса пагадзілася зь меркаваньнем ягонага апанэнта: полацкі мэр спадар Тачыла не прызнаў свае віны, заявіўшы, што ягоныя словы не нясуць шкоды нічыёй рэпутацыі.
Гэтае меркаваньне перадала суду дачка спадара Тачылы, якую ён дасылаў на судовыя працэсы замест сябе, штораз кажучы, што ён занадта заняты падрыхтоўкай ды парлямэнцкіх выбараў.
Валеры Шчукін мяркуе бараніць свой гонар у вышэйшай судовай інстанцыі – абскардзіць рашэньне полацкай судзьдзі ў абласным судзе г.Віцебска. Дарэчы, менавіта абласны суд у траўні гэтага году настаяў на тым, што скарга спадара Шчукіна мусіць быць прынятая да разгляду ў Полацкім судзе, бо першапачаткова судзьдзя Алег Машарскі ўвогуле адмаўляўся разглядаць пазоў апазыцыянэра супраць гарадзкога мэра. Таму і сёньня Валеры Шчукін амаль ня меў сумнёву ў тым, што судовая справа ў Полацку скончыцца не на ягоную карысьць.