Алімпійскія гульні ў Грэцыі і выбарчая кампанія ў Беларусі – асноўныя тэмы большасьці лістоў у нашай пошце апошняга тыдня. Пры гэтым, што да Алімпіяды, то пасьля некалькіх яркіх перамогаў беларускіх атлетаў пэсымістычныя настроі, што панавалі сярод заўзятараў у першыя дні спаборніцтваў, заўважна зьмяніліся.
Вось што піша, для прыкладу, наш даўні слухач і аўтар Віктар Кавешнікаў зь Менску:
“Мільёны замежнікаў нарэшце даведаліся пра існаваньне Беларусі дзякуючы бліскучай перамозе нашай Юліі Несьцярэнкі. У зусім не раскошных умовах яна здолела выдатна падрыхтавацца да Алімпіяды і перамагчы ўсіх цёмнаскурых атлетак у бегу на сто мэтраў. Адна сьціплая дзяўчынка зь Берасьця здолела зрабіць для Беларусі болей, чым уся наша палітычная апазыцыя (прынамсі, ейныя лідэры).
Гэтай восеньню палітычныя партыі са сваімі мізэрнымі рэйтынгамі ідуць на так званыя “парлямэнцкія выбары”. Ідуць сьвядома, цудоўна разумеючы, што атрымаюць чарговую паразу і прыніжэньне. Людзі не галасуюць за слабых і за тых, да каго ня маюць даверу.
Пятнаццаць год таму дзесяткі тысяч людзей далучыліся да Беларускага народнага фронту без усялякай агітацыі ды грантаў. Каб зьмянілася палітычная ды эканамічная сытуацыя ў Беларусі, патрэбна, каб зьмяніліся самі беларусы, мэнталітэт нашай нацыі. Настане пэўны час – зьявіцца іншая апазыцыя. Цяпер жа, мяркую – час дзеля захаваньня мовы і культуры, дзеля таго, каб славіць Беларусь перамогамі,– так, як гэта зрабіла вялікая беларуска Юлія Несьцярэнка”, – лічыць Віктар Кавешнікаў зь Менску.
Менталітэт нацыі, спадар Кавешнікаў, мяняецца марудна – гэта адбываецца цягам дзесяцігодзьдзяў і нават стагодзьдзяў. Спадзявацца толькі на такую зьмену, на тое, што зь цягам часу сама сабой зьявіцца новая магутная апазыцыя – ня дужа радасная пэрспэктыва для тых людзей, якія імкнуцца да годнага жыцьця сёньня, а не праз сто гадоў. Нават калі сёньня дзейнасьць гэтай палітычна актыўнай часткі грамадзтва выглядае асуджанай на паразу – яна ня марная, бо якраз і рыхтуе будучыя зьмены грамадзкіх настрояў.
Урывак зь ліста Янкі Талпыгі зь Віцебска. Слухач піша:
“У правале нацыянальнай зборнай на Алімпійскіх гульнях у Грэцыі будзе вінаваты не Эўразьвяз, які не пусьціў у Афіны міністра Сівакова, а тое, што нашы алімпійцы выступаюць не пад гістарычнымі беларускімі сымбалямі. Вось калі б наш спартовец, стоячы на п’едэстале, узьняў над сабой бел-чырвона-белы сьцяг! Вось гэта была б Перамога! Не дапаможа ніякае сала і добрыя харчы, калі выступаеш не пад бел-чырвона-белым сьцягам”, – напісаў у сваім лісьце на Свабоду Янка Талпыга зь Віцебску.
Ведаю, спадар Талпыга, што сярод вядомых беларускіх спартоўцаў нямала тых, хто вельмі прыхільна ставяцца да гістарычнай нацыянальнай сымболікі. Але не выпадае чакаць, што хтосьці зь іх, стоячы на п’едэстале, выхапіць з-пад пахі бел-чырвона-белы сьцяг. Для такога алімпійца гэта быў бы апошні выступ на Алімпіядзе і ўвогуле канец спартовай кар’еры, бо ўсе спартоўцы нацыянальнай зборнай цалкам залежныя ад чыноўнікаў.
Ліст ад Яўгена Бандарэнкі зь Менску. Слухач піша:
“Не разумею, навошта Лукашэнка столькі сілаў марнуе на тое, каб у Палату прадстаўнікоў не прайшоў ніводны апазыцыянэр. Свайго ён, вядома, даб’ецца: “вэртыкаль” паслухмяна выканае каманду. Але ў выніку Захад зноў не прызнае вынікі выбараў, і Палата прадстаўнікоў застанецца нікім не прызнанай.
А што здарылася б, калі б улада не замінала апазыцыі і не ўмешвалася ў выбары? Ну, сталі б дэпутатамі 30-40 апазыцыянэраў, стварылі б вялікую фракцыю. Але, па-першае, большасьці ў парлямэнце яны ўсё роўна ня мелі б. А па-другое, паўнамоцтвы ў Палаты прадстаўнікоў такія абмежаваныя, што на ўсеабдымнасьць ўлады Аляксандра Лукашэнкі гэта ніяк не паўплывала б. У выніку Лукашэнка і ўладу захаваў бы, і прызнаньне на Захадзе здабыў бы. Ну, займеў бы ён лёгкі дыскамфорт у выглядзе галасістай парлямэнцкай апазыцыі. Але што гэта значыць у параўнаньні са зьнешнепалітычным прарывам і магчымасьцю наведваць з афіцыйнымі візытамі Вашынгтон, Брусэль, Лёндан...”– лічыць Яўген Бандарэнка зь Менску.
Дэмакратычныя выбары Палаты прадстаўнікоў – істотная, але зусім не адзіная ўмова, якую павінна выканаць беларуская ўлада дзеля таго, каб быць прызнанай супольнасьцю заходніх краінаў. Пагадзіцца на ўсе ўмовы? Але тады давядзецца дапусьціць і дэмакратычныя прэзыдэнцкія выбары, і незалежнае расьсьледаваньне справаў зьніклых палітыкаў, і адмову ад ціску на недзяржаўныя мэдыі...
Варта таксама памятаць, што палітыкам Аляксандар Лукашэнка стаў у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня – тым самым, у якім некалькі дзесяткаў апазыцыйных дэпутатаў дамагліся ад пракамуністычнай большасьці прыняцьця кардынальных рашэньняў у пытаньнях беларускай незалежнасьці. Той досьвед, відавочна, уплывае на сёньняшнія палітычныя рашэньні Аляксандра Лукашэнкі.
Электронны ліст, які даслаў былы мытнік з Гомеля Міхаіл Твардоўскі. Слухач піша:
“Я паўтара года ў судах, пракуратуры, Адміністрацыі прэзыдэнта спрабаваў даказваць незаконнасьць майго звальненьня – і ўсё бескарысна. Мяне проста ніхто ня хоча слухаць. І найгорш тое, што ў маёй працоўнай кніжцы – запіс аб тым, што я звольнены за парушэньне Дысцыплінарнага статуту. Праз гэты запіс я нідзе не магу ўладкавацца на працу”.
Звольнілі Міхаіла Твардоўскага ў лютым мінулага года, пасьля таго, як Служба ўласнай бясьпекі мытні выявіла адзін непрыемны факт. Аўтамабіль з грузам коштам больш як 5000 даляраў, што рухаўся з Польшчы ў Беларусь праз тэрыторыю Ўкраіны, дзіўным чынам пазьбег мытных плацяжоў. На нэўтральнай тэрыторыі тавары зь яго былі перагружаныя на іншыя аўтамабілі, уладальнікі якіх увезьлі груз як уласныя рэчы, не заплаціўшы мыта.
У выніку разьбіральніцтваў Міхаіла Твардоўскага звольнілі – як запісана ў загадзе – “за парушэньне парадку мытнага афармленьня”. Раённы суд скаргу былога мытніка не задаволіў. Як не прыслухаліся да яго ні абласны, ні Вярхоўны суды, ні Мытны камітэт, ні Адміністрацыя прэзыдэнта.
Міхаіл Твардоўскі піша:
“Ніводная з гэтых інстанцыяў, улучна судоў, дагэтуль не адказала на галоўнае пытаньне: калі адносна мяне адмоўлена ва ўзбуджэньні крымінальнай справы і я не прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці, то як можна абвінавачваць мяне, нібы я прычыніў дзяржаве шкоду ў памеры 2000 даляраў, а потым звольніць паводле артыкула з працы?
Я адпрацаваў на мытні сем з паловай гадоў, але за ўвесь гэты час пры ўсіх маіх заслугах і стараннасьці так і не падняўся ні на адну прыступку службовай лесьвіцы – ні ў званьні, ні ў пасадзе. Хоць у мяне вышэйшая адукацыя і я беларус. А працаваў я падначаленым у чалавека, які родам з Расеі і ня мае вышэйшай адукацыі. У Гомельскай мытні такіх нямала. Сытуацыя ў Беларусі цяпер такая: калі ты карэнны жыхар, беларус, і пры гэтым адкрыта выказваеш сваю незадаволенасьць цяперашняй уладай – то дарога табе паўсюль закрытая. Калі паўсюль у Беларусі такое беззаконьне, то наўрад ці можна жыць у такой краіне. Прашу вас дапамагчы разабрацца, паколькі я на сёньняшні дзень пазбаўлены магчымасьці нармальна існаваць і працаваць у роднай краіне”, – напісаў былы мытнік з Гомеля Міхаіл Твардоўскі.
Мы, спадар Твардоўскі, ня маем магчымасьці правяраць, ці законнае вашае звальненьне. Усе тыя ўстановы, якім належыць гэта рабіць, вы ўжо прайшлі. Увогуле, мытная сыстэма – спэцыфічная: узровень карупцыі там вельмі высокі, бо вялікая спакуса пры невысокіх афіцыйных заробках заплюшчыць вочы на закон і хутка вырашыць уласныя фінансавыя праблемы. Ведаю: уладкавацца на працу ў мытню вельмі складана, хоць афіцыйны заробак там даволі сьціплы. Але і зьмена кадраў на мытні досыць высокая. Супраць многіх распачынаюцца крымінальныя справы, а многія гэтак жа, як Вы, страчваюць працу без абвінавачваньня ў крымінальным злачынстве – толькі за службовую нядбайнасьць, альбо нават паводле недаверу кіраўніцтва. Кіраўнікі мытні, камэнтуючы такія факты, кажуць пра тое, што гэта – адзін з мэтадаў барацьбы з карупцыяй. Дзеля гэтага і створана служба ўнутранай бясьпекі, пад праверку якой вы трапілі.
Ці дыскрымінуюць на беларускай мытні беларусаў і ці аддаюць перавагу расейцам? Вядома пра шмат выпадкаў дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў – ва ўсіх грамадзкіх сфэрах. Але сам Вы, мяркуючы па тым, што напісалі свой ліст па-расейску, чалавек расейскамоўны. І шукаць галоўную прычыну сваіх няўдачаў у нацыянальнай прыналежнасьці, можа, і не зусім правільна.
Цягам апошніх дзён нам таксама даслалі лісты Раман Пышняк з Давыд-Гарадка Столінскага раёна, Ганна Матусевіч з Койданава (Дзяржынска), Сяргей Лявоньцьеў зь вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёна, Міхаіл Жукаў з Баранавічаў і Валеры Бурэнін з Клецку.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. Пішыце. Чакаем новых допісаў. Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас: zdankov_rs@tut.by