Дэпутаты-галадоўнікі падрыхтавалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Пра зьмест адкрытага ліста паведамляе адзін зь яго аўтараў дэпутат Уладзімер Парфяновіч:
(Парфяновіч: ) “Сэнс у тым, каб ён вярнуўся ў рамкі Канстытуцыі. Сам пісаў — хай сам і выконвае. Гэта самае галоўнае патрабаваньне на сёньняшні дзень, якое ёсьць. Гэта адкрыты ліст, які больш датычыцца нашых грамадзян, каб яны ведалі, мы павінны давесьці да нашых людзей тое, дзеля чаго мы робім нашую галадоўку”.
Дэпутат Фралоў лічыць магчымай асабістую сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам з нагоды іх патрабаваньняў:
(Фралоў: ) “Мы ня просім, а лічым мэтазгоднай нашую асабістую сустрэчу, мы яшчэ раз ацэнім, ці здольны чалавек на разумныя кампрамісы, на якасьці характарызуюць нармальнага палітыка”.
Акрамя таго, В. Фралоў лічыць патрэбным нагадаць А. Лукашэнку пра неабходнасьць пашырыць паўнамоцтвы парлямэнту. А вось Сяргей Скрабец мяркуе, што ніякай публічнай рэакцыі Аляксандра Лукашэнкі на пратэст галадоўнікаў чакаць ня варта:
(Скрабец: ) “Ніколі ён не ішоў ні на якія саступкі, і на гэты раз таксама ня пойдзе. Гэтая ясна. Гэта ня той чалавек, які можа весьці перамовы ці з кімсьці дамаўляцца. Дзесяць гадоў гэта паказалі. Ён робіць толькі тое, што лічыць патрэбным. А што кажа міжнародная супольнасьць і іншае — на гэта яму напляваць”.
Сяргей Скрабец паведаміў, што частка дэпутатаў — Уладзімер Навасяд, Іван Пашкевіч, Ігар Баслык — выступаюць з адкрытай падтрымкай галадоўнікаў, некаторыя — толькі неафіцыйна.
(Скрабец: ) “Мы сустракаемся з дэпутатамі, якія тут пражываюць, у гэтым доме, калі ўніз выходзім, яны нас падтрымліваюць, гавораць: трымайцеся, малайцы. Канечне, я ня буду іх прозьвішчаў называць. Але ёсьць і такія, таксама ня буду казаць хто, якія нават не вітаюцца і хутка-хутка праціскаюцца да дзьвярэй”.
Дэпутат Ігар Баслык сёньня наведаў калегаў, што галадаюць:
(Баслык: ) “Калі людзі пайшлі на галадоўку, то гэта вельмі крайняя мера, такі адчайны крок. Лічу, што кіраўніцтва магло бы не дапусьціць гэтага. Галадоўка — гэта пагроза здароўю нашых калег. Лічу, што кіраўніцтва — і Папоў, і Канаплёў — нясуць адказнасьць”.
Ігар Баслык прапаноўваў дэпутатам калектыўна адрэагаваць на гэтую акцыю пратэсту, даць ацэнку кіраўніцтву палаты і папрасіць калегаў прыпыніць галадоўку, але ягоная прапанова не знайшла ў парлямэнце падтрымкі. На думку спадара Баслыка, больш як палова дэпутатаў лічаць спадароў Фралова, Скрабца і Парфяновіча мужнымі людзьмі і ў душы іх падтрымліваюць. Але казаць адкрыта пра гэта баяцца. Пра пазыцыю кіраўнікоў В. Папова і У. Канаплёва Ігар Баслык заявіў:
(Баслык: ) “Мяне вельмі зьдзіўляе іх пазыцыя, таму што кожны па-рознаму адносіцца да Фралова, Скрабца, Парфяновіча, але гэта не перашкаджае ім, улічваючы, што ім даверылі ўзначальваць парлямэнт, пацікавіцца, зайсьці, патэлефанаваць, запрасіць на размову. Нейкія крокі зрабіць насустрач яны павінны. Можа, яны каманды чакаюць з адміністрацыі, але гэта не па-людзку”.
Ігар Баслык упэўнены, што ўлада не рэагуе на акцыю галадоўнікаў толькі публічна:
(Баслык: ) “Але ў душы і ў членаў ураду, і ў дэпутатаў, і ў прэзыдэнта штосьці закранулі. Ня думаю, што гэта зусім пустая акцыя”.
Калега Баслыка Анатоль Красуцкі ўпэўнены, што акцыя пратэсту галадоўнікаў вырасла на пустым месцы, з прычыны невыкананьня кіраўніцтвам палаты рэглямэнту. Але цяпер адказнасьць за магчымыя наступствы галадоўкі ляжыць на ўсім парлямэнце, кажа спадар Красуцкі.
(Красуцкі: ) “Ня ведаю, хто як там галасаваў, але факт застаецца фактам, калі большасьцю прынята, то і кожны дэпутат мае да гэтага адносіны. Таму ў кожнага нармальнага чалавека павінна быць пачуцьцё адказнасьці й разуменьня магчымых наступстваў, калі тыя раптам адбудуцца. Тады трэба будзе несьці крыж на сабе ўвесь час”.
Спадар Красуцкі лічыць сябе праціўнікам галадовак, ён зазначае, што яшчэ няма падставаў пратэставаць наконт рэфэрэндуму аб трэцім тэрміне, бо такой прапановы фармальна яшчэ няма:
(Красуцкі: ) “Пра які рэфэрэндум гаворка, скажыце, калі ласка, хто яго рыхтуе, дзе хоць які дакумэнт ёсьць? Гэта ўсё блеф. Пацаны, якія прыйшлі ў палітыку і ўдаюць зь сябе крутых хлопчыкаў. Набіваюць сабе цану”.
Анатоль Красуцкі асабіста не наведваў галадоўнікаў — “не было фізычнай магчымасьці”.