Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будуць у Горадні глядзець тэлевыступы кандыдатаў на прэзыдэнта?


Радыё Свабода Сёньня па Беларускім тэлебачаньні пачынаюць паказваць выступы кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі. Ці зьбіраецеся вы глядзець гэтыя выступы, і ці могуць яны паўплываць на ваш выбар? Гэтыя пытаньні наш карэспандэнт задаваў жыхарам Горадні.

(Маладзён: ) “Мы даўно ўжо вызначыліся: будзем галасаваць за Мілінкевіча”.

(Сябра: ) “Я таксама”.

(Другі сябра: ) “Я згаджаюся са сваімі сябрамі: мы за Мілінкевіча”.

(Карэспандэнт: ) “Значыць, выступы кандыдатаў па тэлебачаньні вам не патрэбныя? Ці вы, можа, будзеце глядзець выступ Мілінкевіча, які пакажуць заўтра?”

(Маладзён: ) “Можна і паглядзець, але гэта ні на што не паўплывае, нашае меркаваньне ня зьменіцца”.

(Сталы спадар: ) “Не, у мяне няма часу, дый чаго глядзець? Калі і так усё ясна — хто будзе прэзыдэнтам. Гэта калі час ёсьць ды няма чаго рабіць, і толькі адная праграма працуе, тады можна паглядзець. А калі ў тэлевізары ёсьць іншыя праграмы, то я, напрыклад, гляджу “Расею”, там яшчэ больш-менш. А гэты наш канал, дзе выбары, чаго яго глядзець? Там усё прадказальна”.

(Дзяўчына: ) “Глядзець сёньня дакладна ня буду, бо занятая, іду на працу. А наконт таго, ці могуць паўплываць выступы кандыдатаў на мой выбар, мне здаецца, ад мяне мала што залежыць: усё ўжо вырашана, усё вядома”.

(Малады спадар: ) “Я думаю, што наўрад ці буду глядзець выступы кандыдатаў, я і на выбары не пайду, таму што загадзя вядома, хто будзе абраны”.

(Сябра: ) “А я хачу паглядзець, асабліва выступ Мілінкевіч, мяне цікавіць, якая ў яго праграма?”

(Спадар: ) “Увогуле, калі будзе час, можна паглядзець выступы кандыдатаў. Але гэта наўрад ці што зьменіць у маім выбары, я ўжо вызначыўся”.

(Сталы спадар: ) “Я буду галасаваць за Лукашэнку і выступаў па тэлебачаньні глядзець не зьбіраюся”.

(Маладзён: ) “Выступы, канечне, варта паглядзець. Але сродкі масавай інфармацыі ў нас сёньня на баку дзейнага прэзыдэнта, і наўрад ці хтосьці з апазыцыі праб’ецца туды”.

(Спадарыня: ) “Так, паглядзець тэлевыступы трэба. Больш за тое, ад Аляксандра Мілінкевіча чакаецца нейкі асаблівы падыход, паколькі гэта чалавек адпаведнага ўзроўню, эўрапейскага мысьленьня, інтэлектуал, які вельмі добра разумее сытуацыю ў краіне. Карацей, мне здаецца, што гэта будзе адмысловы выступ”.

(Малады спадар: ) “Шчыра кажучы, я ня буду глядзець тэлевізар, бо працую ў другую зьмену. Але стаўку я ўжо зрабіў — на Мілінкевіча”.

(Сталы спадар: ) “Лішні раз паглядзець не перашкодзіць, а глядзець выступы кандыдатаў я дакладна буду”.

(Малады спадар: ) “Так, я зьбіраюся глядзець выступы кандыдатаў, а што да майго выбару, дык я ўжо вызначыўся, і нейкія зьмены ў маёй пазыцыі наўрад ці адбудуцца пасьля гэтых выступаў”.

(Сябра: ) “Я таксама зьбіраюся глядзець выступы. Будзем бачыць, але глябальнага уплыву яны не акажуць, замала эфірнага часу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG