Некаторыя людзі прагнуць ўлады. Аднак калі людзі маюць неабмежаваную ўладу, то часам ім, відаць, падаецца, што іхнае жыцьцё – няпоўнае. І тады яны зьвяртаюцца да мастацтва, складаюць паэмы і выдаюць шматтомныя творы для сваіх народаў.
Калі сёлета 11 студзеня кіраўнік Казахстану Нурсултан Назарбаеў прымаў прысягу на чарговы прэзыдэнцкі тэрмін, то ў дзяржаўным гімне гучалі некаторыя новыя радкі, іх аўтарам быў непасрэдна прэзыдэнт Казахстану.
Апроч гэтага Нурсултан Назарбаеў – аўтар шасьці кнігаў, такіх як “У сэрцы Эўразіі”, “Мая радзіма і мая падтрымка”.
У Таджыкістане кожны ведае, што прэзыдэнт гэтай краіны Імамалі Рахмонаў – сьпявак.
Апроч сьпеўных здольнасьцяў былы гандляр і кіраўнік калгасу, а цяпер прэзыдэнт Імамалі Рахмонаў – аўтар чатырох тамоў “Гісторыі Таджыкістану”.
Узбэцкі прэзыдэнт Іслам Карымаў – гэтаксама лічыць сябе пісьменьнікам. Ён аўтар 12 тамоў (некаторыя зь іх складзеныя з 6 кнігаў), а таксама шэрагу эсэ.
Карымаў аддае перавагу эканамічнай тэматыцы, аднак у яго ёсьць такія творы, як напрыклад “Узбэкістан на парозе 21 стагодзьдзя”, дзе ён выказвае сваё погляды на будучыню краіны.
Аскар Акаеў з сакавіка 2004 году больш ня ёсьць прэзыдэнтам Кіргізстану, аднак і ён быў пладавітым аўтарам. Адрозна ад іншых сярэднеазіяцкіх лідэраў, да прэзыдэнцтва ён меў шэраг навуковых працаў у галіне фізыкі, аднак пазьней стаў пісаць эканамічныя і гістарычныя творы.
Цяперашні кіргіскі прэзыдэнт Курманбек Бакіеў не займаецца літаратурнай дзейнасьцю, аднак ён яшчэ нядоўгі час займае пасаду кіраўніка дзяржавы.
Без сумневаў сярод лідэраў краінаў Сярэдняй Азіі туркмэнскі прэзыдэнт Сапармурат Ніязаў мае найболей выдадзеных кнігаў. Час ад часу ён піша і паэтычныя творы.
Найбольш шырока вядомы твор Сапармурата Ніязава – гэта “Рухнама”, які абавязаныя вывучаць усе туркмэны – у школах, на прадпрыемствах, у дзяржаўных установах. Веданьне “Рухнамы” неабходнае пры паступленьні на працу, нават міліцыянты патрабуюць цытаваньня “Рухнамы” ў парушальнікаў правілаў дарожнага руху.
Аўдыё (MP3)
***
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, як вядома, грае на баяне. Вось як ён граў і сьпяваў у дакумэнтальным фільме, які паказалі па тэлеканале “Расія” напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году.
(Лукашэнка грае на баяне MP3)