Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Злобін: “Манаполія – гэта рэцэпт правалаў”


Юры Дракахруст, Прага Рэакцыя Захаду на расейскія выбары і уплыў ідэалягічнага фону выбараў на расейскую палітыку на постсавецкай прасторы – на гэтыя тэмы Юры Дракахруст гутарыць з дырэктарам расейскіх і азіяцкіх праграмаў Вашынгтонскага цэнтру абарончай інфармацыі Мікалаем Злобіным.

Дракахруст: "Якой будзе рэакцыя Захаду, і ЗША у прыватнасьці, на расейскія думскія выбары? Рэакцыі і на ступень справядлівасьці і празрыстасьці гэтых выбараў, і на фактычны вынік, на тое, што Расея такая, якая яна ёсьць?"

Злобін: "Я мяркую, што рэакцыя будзе параўнальна спакойная, бо для ЗША ў прыватнасьці, і для Захаду ў цэлым, былі больш важнымі ня самі вынікі галасаваньня, а тое, як была праведзеная выбарчая кампанія. Тое, як праводзілася кампанія, скажам шчыра, зрабіла моцнае і надзвычай нэгатыўнае ўражаньне на амэрыканскі істэблішмэнт. Тут узьнікала шмат пытаньняў, і, я думаю, што ў бліжэйшы час Злучаныя Штаты выступяць з заявай ня надта жорсткай, але, ў якой скажуць, што гэтыя выбары, скажам так, не зьяўляюцца крокам наперад ва ўсталяваньні расейскай дэмакратыі.

Тут больш за ўсё перасьцерагаюцца, хаця і разумеюць, што гэта непазьбежна, што з Расеяй мець справу будзе сёньня значна больш складана, бо манаполія на ўладу, якая ўсталявалася ў гэтай краіне, прадугледжвае адсутнасьць альтэрнатываў, у тым ліку і ў замежнай палітыцы.

Крэмль на гэтых выбарах даказаў, па меншай меры самому сябе, што ўся Расея аб''яднаная вакол курсу прэзыдэнта Пуціна, і ўнутраных ворагаў у краіне практычна няма. Застаецца адна альтэрнатыва -- зьнешні вораг, і тут у Вашынгтоне ні ў каго няма ілюзіяў наконт таго, што карта ворага ў асобе Захаду, ЗША, Эўразьвязу будзе разыгрывацца ў Расеі яшчэ больш актыўна.

Пуцін і партыя "Адзіная Расея" маюць сёньня манаполію на ўладу, і ім, безумоўна, спатрэбіцца прычына тых ці іншых правалаў, якія непазьбежна будуць. Манаполія -- гэта наагул рэцэпт для правалаў.

Так што Захад маральна гатовы да таго, каб стаць такой прычынай. Усё, што не атрымліваецца ў Расеі, будзе сьпісвацца на ЗША і на Захад у цэлым. Усе чакаюць, што адносіны Расеі з Захадам у бліжэйшыя месяцы будуць пагаршацца, усе чакаюць дастаткова антызаходняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Расеі.

Зразумела, Вашынгтон будзе працаваць зь любой уладай , якая ёсьць у Расеі, ёсьць рэаліі, якія трэба ўлічваць. Але для Вашынгтону важна, якім чынам тая ці іншая ўладная партыя атрымала ўладу, у якой ступені яна легітымна ў кароткатэрміновай і доўгатэрміновай пэрспэктыве".

Дракахруст: "Спадар Злобін, як, на Ваш погляд, паўплывае ідэалягічны фон выбараў на адносіны Расеі зь яе суседзямі -- краінамі Балтыі, Беларусьсю, Украінай, краінамі Каўказу?"

Злобін: “Я мяркую, што паўплывае ў невялікай ступені. Я спадзяюся на гэта. Уся гэтая імпэрская рыторыка была разьлічаная на ўнутрыпалітычнае спажываньне, на ўласны электарат, на барацьбу з уласным пачуцьцём няпаўнавартасьці. У Расеі сёньня ёсьць дастаткова рэалістычнае разуменьне, што яна можа і чаго ня можа дасягнуць на пастсавецкай прасторы.

Хаця небясьпека таго, што гэтая перамога можа заблякаваць здольнасьць мысьліць у Расеі, існуе. Але мяркую. што такая небясьпека зараз менш, чым была 15 гадоў таму, калі стваралася СНД.

Сёньня ў постсавецкіх краінах ёсьць свае, у большай ці меншай ступені разьвітыя, эліты, незалежныя ад Масквы, ёсьць усьвядомленыя нацыянальныя інтарэсы. У гульні на гэтай прасторы ўдзельнічаюць і Кітай, і ЗША, і Эўразьвяз, і арабскія краіны, Турцыя. Манаполіі на расейскі ўплыў на постсавецкай прасторы няма, як гэта было 15 гадоў таму.

Расея магла дасягнуць посьпеху, калі б зьмяніла сваё імкненьне дамінаваць на раўнапраўе і адказнасьць на постсавецкай прасторы. Я думаю, што гэтай зьмены не адбудзецца, таму значных посьпехаў расейскай імпэрскай палітыкі я, па шчырасьці, у бліжэйшы час не прадбачу".

• Мікалай Злобін: “Манаполія – гэта рэцэпт правалаў”, 3.12.2007 • А.Вайтовіч: “Курс Расеі ў дачыненьнях з Беларусьсю будзе працягнуты”, 3.12.2007 • Дзяніс Мельянцоў: “Мяккае кіраваньне” дэмакратыяй", 3.12.2007 • Барыс Нямцоў: “Пуцін стаў Лукашэнкам”, 2.12.2007 • Экзыт-пол ВЦИОМ: прайшлі 4 партыі, 2.12.2007 • Паводле экзыт-полу Фонду “Общественное мнение” ў Думу прайшлі 4 партыі, 2.12.2007 • На выбарах у заканадаўчы сход Камчаткі “Единая Россия” набірае больш за 70%, 2.12.2007 • 66% расейцаў упэўненыя, што выбары ў Думу несвабодныя, 2.12.2007 • Г.Каспараў: “Гэта выбары бяз выбару”, 2.12.2007 • І.Рынкевіч: “Парлямэнцкая кампанія ў Расеі ўсё больш нагадвае “лукашызацыю” выбарчага працэсу і ў гэтай краіне”, 2.12.2007 • Фотарэпартаж: Як галасавалі расейцы ў Менску?, 2.12.2007 • Як галасавалася расейскім беларусам? , 2.12.2007 • Расея: Генадзі Зюганаў ня верыць, што галасы падлічаць правільна, 2.12.2007 • А.Кароль: “У Расеі будзе “калектыўны Пуцін”, 1.12.2007 • Апытаньне: чым розьняцца і чым падобныя выбары ў Расеі і Беларусі? , 1.12.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG