Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цэны на кватэры пачынаюць падаць!»


Іна Студзінская, Менск Агляд недзяржаўнай прэсы за 28 лістапада.

“Бобруйский курьер” публікуе артыкул “Мне ў халоднай зямлянцы цёпла...” пра сэктантаў, якія дабраахвотна затачылі сябе ў зямлянцы ў Пензенскай вобласьці і чакаюць “канца сьвету”. Распавядае журналіст Віктар Качан:

“Там знаходзіцца адна жыхарка нашага горада, 70-гадовая Еўдакія Папова. Родныя страцілі зь ёй сувязь пры канцы кастрычніка. У ліпені бабуля зьехала ў гэтую абшчыну. Наша журналістка знайшла дачку гэтай жанчыны. Да гэтага матэрыялу мы правялі апытаньне: “Ці вераць бабруйчане ў канец сьвету? Тут, праўда, абнадзейваючыя адказы, што ня вераць”.

Журналісты інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» правялі экспэрымэнт, даведаўшыся, што для дэлегатаў зьезду БНФ месцаў у сталічных гатэлях няма. Яны “прыкінуліся” арганізатарамі канфэрэнцыі “Гэрбалайф”. Аказалася, што для распаўсюднікаў прадукта для пахудзеньня месцы ў гатэлях ёсьць.

“Газэта Слонімская” публікуе інтэрв’ю актрысы Сьвятланы Зелянкоўскай, якая сыграла галоўную ролю ў фільме “Анастасія Слуцкая”, што здымаўся пад патранатам прэзыдэнта. І ў той жа час яна выконвала ролю ў фільме Андрэя Кудзіненкі “Акупацыя. Містэрыі”, які аказаўся няўгодным уладам і фактычна забаронены для паказу ў Беларусі. Як актрысе ўдаецца сумяшчаць такія розныя рэчы? Распавядае Мікола Канановіч:

“Зелянкоўская адказвае: “У першую чаргу, я актрыса, а ня “полька-німфаманка” і не “бясстрашная княгіня”. Вельмі важна супрацоўнічаць з добрым рэжысэрам, і ня мае значэньня, які ён – ідэалягічна правільны ці забаронены. Я ганаруся, што зьнялася ў фільме “Акупацыя. Містэрыі”, бо з гэтай кінастужкай мы ўдзельнічалі ў Маскоўскім кінафэстывалі, і былі адзначаныя, як лепшы дэбют. І я лічу, што гэта карціна незаслужана няўгодная нашым уладам”.

«Комсомольская правда в Белоруссии». «Сталіцу зачысьцяць ад аўтамабільнага бязьмежжа». Бліжэйшым часам менскія ўлады зьбіраюцца закупіць 30 эвакуатараў. Для параўнаньня: сёньня па гародзе езьдзіць усяго 10 адзінак такой тэхнікі, якой толькі палохаюць кіраўцаў. Але, падобна, супраць парушальнікаў правілаў паркоўкі рыхтуецца сапраўдная баявая апэрацыя.

«Цэны на кватэры пачынаюць падаць!» З-за зацішша на рынку нерухомасьці некаторыя агенцыі нават прыпынілі дзейнасьць. Да траўня цэны могуць зьнізіцца на 10 - 15%. Падрабязнасьці ў сьвежым нумары газэты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG