Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Пётра Марскі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

МАРСКІ Пётра Адамавіч, нар. 1896 у в. Федзюкі Менскай губ., беларус, зь сялян, пам. машыніста Дэпо ст. Менск-таварная. Жыў: Менск, вул. Тыфліская 10/13, кв. 3. Арыштаваны 37.08.21. Асуджаны 37.10.27 «асобай нарадай» за а/с агітацыю паводле арт. 72а, 76 КК БССР на 10 гадоў ППЛ у Пячорлаг НКВД. 43.10.30 памёр у ППЛ. 59.08.28 справу пераглядала Суд. кал. па крым. справах Вярх. суда БССР. КГБ РБ 14618-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG