Мікола Селяшчук ня ўбачыў сваёй першай і адзінай пэрсанальнай выставы ў Нацыянальным мастацкім музэі. Не надрукаваў ніводнага каталёгу. Не пасьпеў – не дазволіла трагічная сьмерць.
Таму і ўзьнікла ідэя зрабіць выставу, прысьвечаную 60-годзьдзю з дня нараджэньня Селяшчука. Экспазыцыя займае ўвесь другі паверх Нацыянальнага мастацкага музэю. Пра яе ўнікальнасьць кажа мастак Уладзімер Савіч, які сябраваў зь Міколам Селяшчуком чвэрць стагодзьдзя:
“Сёньняшняя выстава – проста ўнікальная. Я думаю, што такой выставы больш ня будзе. Таму што тут вельмі многа твораў з прыватных калекцыяў. А чалавек, які мае творы, ня надта хоча даваць недзе на выставу. Нехта ня хоча, каб ведалі, што ў яго ёсьць твор Селяшчука. Нехта баіцца і за якасьць, і за захаванасьць. Тут многія нават баяліся, каб не прапала нешта. Але гэта выстава ўнікальная, амаль што ўсе, каго мы папрасілі, усе далі”.
Сярод наведнікаў выставы й адзін зь сяброў Міколы Селяшчука, мастак Уладзімер Тоўсьцік. Ён называе Селяшчука маштабным майстрам, вялікім творцам:
“Душа чалавека часу зьмены рэжыму, катаклізмаў, злому Савецкага Саюзу... Ён вельмі быў такі чульлівы. І нават у лірычных творах гэта адчуваецца. Ёсьць лірычныя творы, якія ўсё роўна носяць нейкае сацыяльнае адценьне ў раньняй творчасьці. А ў больш позьнім пэрыядзе такі, ведаеце, казачна-фантастычны. Гэта мастак. Ён мае пэрыяды свайго сталеньня. Ён розны”.
Мастацкі музэй мае 12 жывапісных твораў Селяшчука, значная колькасьць знаходзіцца ў іншых музэях і прыватных калекцыях, у тым ліку замежных. Цяпер будуць весьціся перамовы, каб са збору Саюзу мастакоў Селяшчуковы творы перайшлі ў музэй.
“Мастак заўжды зь вялікімі гонарам і задавальненьнем падкрэсьліваў свае вельмі цёплыя і шчырыя адносіны да беларускай спадчыны, надаючы ёй сучаснае мэтафарычнае, сымбалічнае прачытаньне, – гаворыцца ў прэсавым рэлізе Нацыянальнага мастацкага музэю. – Сама асоба майстра здавалася таямнічай і загадкавай. І стала ўспрымацца яшчэ больш загадкавай пасьля яго трагічнай сьмерці падчас падарожжа ў Італію ў 1996 годзе”.
Мікола Селяшчук нарадзіўся ў вёсцы Вялікарыта на Берасьцейшчыне. Там жыве ягоная 88-гадовая маці Анастасія Селяшчук. Яна таксама была на выставе:
“Задумаў быць мастаком. Адзін раз няма Колі, хмара такая, дождж, маланкі, скаціна папрыходзіла. Няма Колі. Я яго ўсюды шукаю. Няма. Прыходжу дадому, прыходзіць ён. Дзе ж ты быў. Кажа, мастак там быў, і я каля яго. Ён любіў гэта”.
Карэспандэнт: “А які ваш любімы твор сына?”
“У мяне ўсе любімыя, бо такое дзіця добрае. Як ён добры быў, ніхто ня скажа на яго ні кроплі”.
Адзін з улюбёных сымбаляў мастака – дарога
Уладзімер Тоўсьцік на выставе (першы зьлева). Колькі грошай можа каштаваць карціна Селяшчука? Спадар Тоўсьцік палічыў гэта нетактоўным пытаньнем.
Анастасія Селяшчук на адкрыцьці выставы ў Менску.
На выставе М.Селяшчука.
Уладзімер Савіч: "Гэты "Нацюрморт" - шэдэўр".
"Вяртаньне на Радзіму.Шоп-тур".
"Злашчасны адвячорак".
"Люблю цябе сустракаць".
"Ілюстрацыі да кнігі беларускіх казак "Бацькаў дар".