Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці пакаралі яшчэ аднаго ўдзельніка сустрэчы зь Севярынцам


Радыё Свабода, Берасьце Сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця пастанавіў аштрафаваць актывіста Партыі БНФ Анатоля Ярмака на 620 тысяч рублёў.

Судзьдзя Сьмірнова прызнала яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе 19 жніўня. Так яна кваліфікавала адкрыты сход Партыі БНФ, на якім прэзэнтавалі кнігу палітыка Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”.

Спадар Ярмак заявіў:

“Я лічу, што разгляд ня быў аб’ектыўным. Калі я зьяўляюся сябрам Партыі БНФ і прыходжу ў офіс Партыі БНФ, і мяне за гэта судзяць…”

Прысуд камэнтуе праваабаронца Ўладзь Вялічкін:

“Якая дзяржава, такі і прысуд”.

Усе чатырнаццаць прысудаў у гэтай справе былі абвінаваўчыя.

Сёньня ўначы мае выйсьці з-пад арышту актывіст Андрэй Шарэнда. Ён, як і Севярынец, атрымаў ад судзьдзі Сьмірновай 15 сутак арышту.

А заўтра Берасьцейскі абласны суд разгледзіць чарговыя касацыйныя скаргі двух пакараных удзельнікаў прэзэнтацыі. Папярэднія тры касацыі не задаволілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG