Расейскія мэдыі цьвердзяць, што сустрэча двух прэм’ераў пройдзе ў рамках паседжаньня Саўміну так званай саюзнай дзяржавы, а ў цэнтры перамоваў стануць праблемы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ды выкананьня саюзнага бюджэту.
Намесьнік старшыні камісіі ў бюджэце, фінансах ды падатковай палітыкі Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец лічыць, што ў візыце Віктара Зубкова ў Беларусь ёсьць пэўная інтрыга:
“Ці прымусіць Зубкоў, які выглядае надзвычай рашучым параўнальна са сваім папярэднікам Фрадковым, Аляксандра Лукашэнку адкрыць дарогу расейскаму капіталу ў Беларусь?. Мне падаецца, што Раман Абрамовіч прыяжджаў у Менск прыцаніцца, а Віктар Зубкоў прыедзе, каб націснуць на Лукашэнку.
А так больш нічога новага ў беларуска-расейскіх дачыненьнях не прадбачыцца. Зьяўленьне новага прэм’ера, як ужо можна пераканацца, не азначае зьменаў у расейскай палітыцы адносна гандлю энэрганосьбітамі. Адпаведныя дамовы паміж Масквой і Менскам падпісаныя, і Масква настойвае на іх абавязковым выкананьні.
А што тычыцца саюзнага бюджэту, дык пра яго гавораць на кожнай такой сустрэчы. Але ж істотных зрухаў дагэтуль няма”.
Храналёгія беларуска-расейскіх дачыненьняў за 15 гадоў, 28.06.2007