Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія ўлады дазволілі Эўрапейскі Марш


Валер Каліноўскі, Прага Сёньня Менскі гарвыканкам разаслаў заяўнікам прызначанага на 14 кастрычніка Эўрапейскага маршу свой адказ. Маніфэстацыя дазволеная.

"Мы задаволеныя тым, што дазвол дадзены, але не задаволеныя тым, якія маршруты нам прапанаваныя",– заявіў "Свабодзе" кіраўнік Аргкамітэту Эўрапейскага маршу Віктар Івашкевіч.

Падрабязнасьці адказу Віктар Івашкевіч трымае ў сакрэце да заўтра, каб абмеркаваць іх зь іншымі сябрамі аргкамітэту і заяўнікамі акцыі апазыцыі, якія сёньня ўначы маюць прыбыць з замежных камандзіровак.

"Мы абмяркуем рашэньне выканкама і магчымыя нашыя паводзіны ў сувязі зь ім ды выкажам сваю пазыцыю заўтра на прэсавай канфэрэнцыі. У любым выпадку Эўрапейскі марш адбудзецца. І магу сказаць, што некаторыя дыпляматычныя прадстаўнікі эўрапейскіх краін у Менску выступяць на мітынгу".

• Адказ арганізатарам Эўрапейскага маршу Менгарвыканкам дасьць заўтра, 08.10.2007 • Менгарвыканкам пакуль не прыняў рашэньня пра “Эўрапейскі марш”, 08.10.2007 • А.Саньнікаў: “У Эўропе чакаюць пазытыўнага сыгналу”, 08.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG