Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З братоў Скрабцоў спаганяюць 10 мільёнаў


Уладзімер Глод, Менск Гаспадарчы суд Менску прыняў рашэньне аб спагнаньні з братоў Сяргея і Аляксандра Скрабцоў у дзяржаўны бюджэт 10 мільёнаў беларускіх рублёў. Гэты вэрдыкт -- рэакцыя на зварот у суд упраўляючага ў справе банкруцтва акцыянэрнага таварыства “Гандлёвы дом БелБабаеўскае”.

10 мільёнаў стануць дадаткам да тых сум, якія браты мусяць выплаціць за ўзяты ў дзяржавы крэдыт і розныя штрафы.

У лютым 2006 году Вярхоўны суд Беларусі прызнаў кіраўніка дэпутацкай групы “Рэспубліка” у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргея Скрабца вінаватым у выманьваньні крэдытаў і асудзіў яго на два з паловай гады зьняволеньня. Але ў лістападзе яго амніставалі і выпусьцілі на волю.

На працэсе ў Вярхоўным судзе С.Скрабец не прызнаў сябе вінаватым і заявіў, што гэты прысуд палітычна матываваны.

Рашэньне Гаспадарчага суду экс-парлямэнтар назваў “працягам палітычнага перасьледу мяне і маіх сваякоў”.

• Ніна Скрабец: “Нам вярнулі ня толькі мэблю, але веру ў справядлівасьць”, 03.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG