Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларускія нафтадаляры: адкуль, колькі, каму і за што”


Галіна Абакунчык, Менск Агляд незалежнага друку.

Тыднёвік «Новы час» друкуе артыкул, прысьвечаны парлямэнцкім выбарам ва Ўкраіне, а таксама падае палітычны партрэт Віктара Ганчара ў рубрыцы “Найноўшая гісторыя ў асобах”.

“Беларускія нафтадаляры: адкуль, колькі, каму і за што” – так называецца яшчэ адна публікацыя, у якой прааналізаваная схема выкарыстаньня ўрадам Беларусі танных энэрганосьбітаў. Рэдактар выданьня Аляксей Кароль:

“Перамены і страты ёсьць. Каб іх падлічыць, трэба вывучыць вельмі хітрую схему працы нафтавага комплексу Беларусі да 2007 году. Ад гэтай схемы мелі карысьць усе: беларускі ўрад, “Белнафтахім”, а таксама расейскія кампаніі”.

Незалежная газэта “Вольны горад” з Крычава друкуе артыкул, прысьвечаны сельскагаспадарчаму комплексу “Бель”. Паводле вынікаў праверкі Камітэту дзяржкантролю, супраць кіраўніцтва гаспадаркі распачатыя 9 крымінальных спраў.

Карупцыя і злоўжываньні выяўлены таксама на сьвінакомплексе “Сьветлы” Чэрыкаўскага раёну. Гэтыя дзьве публікацыі, а таксама паведамленьні пра “Эўрапейскі марш у Менску” і сталіся прычынаю, што газэту канфіскавалі, паведамляе рэдактар выданьня Сяргей Няроўны.

“У нас быў дзень гораду, і мы плянавалі распаўсюджваць “Вольны горад”. Можа быць, улады “папрасілі” спэцслужбы не дапусьціць, каб крычаўляне прачыталі нэгатыўную інфармацыю. А яе ў “Вольным горадзе” хапае”.

Незалежная газэта “Наша Слова” піша пра “круглы стол”, прысьвечаны абмеркаваньню законапраекту “Аб зьменах у беларускім правапісе і пунктуацыі”. У ім прымалі ўдзел навукоўцы і прадстаўнікі ўлады.

Са старонак “Нашага Слова” можна даведацца таксама, як праходзіла сьвяткаваньне 600-годзьдзя царквы ў Сынкавічах, пры выданьне фотаальбому “Ліда” мясцовага фатографа Ігара Пешахонава.

Галоўны рэдактар тыднёвіка Станіслаў Суднік:

“Пры выданьні фотаальбому “Ліда”, калі яго спыталіся, чаму ў ім нічога няма па-расейску, то ён адказаў, што на расейскую мову грошай не хапіла. Альбомы выдаюцца на беларускай, польскай і ангельскай мовах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG