Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ўпраўленьне юстыцыі памірылася з “Супольнасьцю”?


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ўпраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму пагадзілася з прапанаванымі ўмовамі міравога пагадненьня з гарадзкім грамадзкім аб’яднаньнем “Супольнасьць”. Так завяршыўся ў Менскім гарадзкім судзе разгляд справы аб ліквідацыі аб’яднаньня “Супольнасьць”.

Упраўленьне юстыцыі пагадзілася на міравое пагадненьне з “Супольнасьцю”, хоць раней патрабавала ліквідаваць гэтую арганізацыю.

Апавядае прадстаўнік аб’яднаньня Юры Чавусаў:

“Гэта азначае, што мы падаем у 15-дзённы тэрмін усе дакумэнты, якія яны запытвалі й якіх мы не падалі, бо не атрымлівалі запыту. Таксама выпраўляем тэхнічныя парушэньні — што пошта не даходзіць. А ўпраўленьне юстыцыі на гэтых падставах ня можа больш падаваць пазову аб ліквідацыі “Супольнасьці”.

Чаму ўпраўленьне юстыцыі пайшло на міравую? Чыноўнікі Менгарвыканкаму камэнтаваць гэта адмовіліся.

Юры Чавусаў падкрэсьліў:

“Цяпер для таго, каб ліквідаваць грамадзкае аб’яднаньне, загаду зьверху ня трэба. А вось прапанаваўшы міравое пагадненьне, мы як бы справакавалі тое, што ўпраўленьне юстыцыі пачало раіцца з вышэйшым начальствам.

А цяпер неабгрунтаваныя рэпрэсіі лічацца нямэтазгоднымі. І вось паступіў загад усё ж не ліквідоўваць. Вядома, што за ліквідаванай арганізацыяй кантроль немагчымы. А калі яна зарэгістраваная, то можна кантраляваць яе дзейнасьць”.

“Супольнасьць” зарэгістраваная ў Менгарвыканкаме як гарадзкая арганізацыя. Паводле старшыні рады Сяргея Мацкевіча, вынік судовай справы нечаканы.

“Усё роўна інструмэнты пакуль застаюцца ў руках уладаў — і калі яны захочуць, то зачыняць арганізацыю. Але на гэты момант нам, мякка кажучы, пашанцавала. Мы будзем працягваць сваю працу”.

Але ці сьведчыць гэта пра нейкі паварот у стаўленьні ўладаў да грамадзкіх аб’яднаньняў?

“Я лічыў бы паваротам, калі б у нас пачалі рэгістраваць арганізацыі, калі б тыя позвы, якія іншыя зачыненыя грамадзкія арганізацыі падавалі ў Вярхоўны Суд і іншыя інстанцыі, пачалі разглядацца. А адзінкавы выпадак нельга лічыць нейкай сыстэмай”.

• Чарга на ліквідацыю дайшла да гарадзкіх няўрадавых арганізацыяў, 26.09.2007

• Партыі скардзяцца на праблемы з атрыманьнем юрыдычных адрасоў для суполак, 25.09.2007

• Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала “Вясну”, 24.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG