Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў апошнія рэпрэсіі ў Беларусі


Радыё Свабода Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Мак-Кормак сёньня выступіў з заявай "Рэпрэсіі ў Беларусі".

У заяве канстатуецца, што "беларускія ўлады ўзмацнілі кампанію запалохваньня сваіх грамадзян".

"Апошнім часам апазыцыйны палітык Андрэй Клімаў быў засуджаны на закрытым працэсе за публікацыю матэрыялаў з крытыкай рэжыму Лукашэнкі ў інтэрнэце. Міліцыя арыштавала грамадзян, якія мірна пратэставалі супраць палітычна матываваных судоў над сябрамі "Маладога фронту", былі арыштаваныя акторы і гледачы спэктаклю, затрыманыя грамадзяне, якія спрабавалі ўзяць удзел у адзначэньні ўгодкаў сярэднявечнай бітвы. Палітычныя партыі, якія плянуюць узяць удзел у выбарах наступнага году, паўсталі перад пагрозай страты рэгістрацыі.

Рэжым Лукашэнкі выказваў жаданьне палепшыць свае адносіны з ЗША і іншымі дэмакратычнымі краінамі. Аднак пакуль беларускія ўлады не гатовыя датрымлівацца дэмакратычных нормаў, Злучаныя Штаты будуць працягваць ужываць і пашыраць санкцыі супраць адказных за парушэньні",-- гаворыцца ў заяве прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША.

ЗША заклікалі беларускія ўлады "вызваліць усіх вязьняў, якія ўтрымліваюцца паводле палітычна матываваных прысудаў, паважаць правы чалавека і фундамэнтальныя свабоды беларускага народу, уключна з правам на мірныя сходы і выказваньне думак".

"Беларусы плацяць жорсткую цану за выкананьне іх асноўных правоў, якія гарантаваныя ў дэмакратычных грамадзтвах",-- зазначыў Шон Мак-Кормак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG