Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: адноўлена савецкая Дошка гонару


Радыё Свабода, Гомель Сёньня ў Гомелі ў рамках сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці адкрыта пасьля рэканструкцыі Дошка гонару Гомельскай вобласьці.

Як адзначалася на імпрэзе, прызначана яна для заахвочваньня гарадоў, раёнаў, прадпрыемстваў і арганізацыяў “за найлепшыя дасягненьні ў выкананьні прагнозных паказчыкаў разьвіцьця сацыяльна-эканамічных галінаў народнай гаспадаркі”. Пад увагу бяруцца таксама “паказчыкі падвышэньня эфэктыўнасьці вытворчасьці і павелічэньня выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі”.

На падставе вынікаў 2006 году на Дошку гонару занесены 49 гарадоў, раёнаў і прадпрыемстваў, у прыватнасьці, Мазыр, Рэчыцкі і Петрыкаўскі раёны, ВА “Гомсельмаш”, ААТ “Камінтэрн”.

Адрозьненьне цяперашняй Дошкі гонару ад аналягічнай савецкага часу – у тым, што ўпершыню на ёй зьмясьцілі прыватную сялянскую гаспадарку.

Дошка Гонару месьціцца ў цэнтры гораду побач з пляцам Леніна. Яна была там і за савецкім часам, а ў апошнія гады выкарыстоўвалася пад афішы абласнога драматычнага тэатру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG