«Твор выкананы ў тэхніцы медзярыту. Сама гравюра каляровая, з ручной размалёўкай, памерам 35 на 49,5 см. На першым пляне — панарама швэдзка-вугорска-казацкага войска каля сьцен горада; у цэнтры — панарама і плян Берасьця з умацаваньнямі, замкам, касьцёламі і сынагогай», — адзначаецца ў паведамленьні ініцыятывы.
Твор набылі на аўкцыёне ў Польшчы на сродкі Дар’і Сьліж, і ў будучыні яго перададуць у Музэй гісторыі горада Берасьця ў якасьці грамадзкага падарунка.
«Гэтая гравюра — рэдкае вакно ў гісторыю Берасьця XVII стагодзьдзя. Горад, які больш не існуе, паказаны такім, якім яго запомнілі ўдзельнікі гістарычных падзей, — з умацаваньнямі, забудовай і храмамі, што зьніклі назаўжды. Такія візуальныя сьведчаньні дазваляюць беларусам па-новаму ўявіць гісторыю беларускіх зямель да ўваходжаньня ў склад Расейскай імпэрыі», — сказаў кіраўнік ініцыятывы Павал Мацукевіч.
«Кожны новы набыты твор дазваляе Maldzis фармаваць больш цэласнае бачаньне беларускай культурнай спадчыны. Гравюра Дальбэрга паказвае Берасьце падобным да шматлікіх эўрапейскіх гарадоў, якія захавалі сваю даўнюю архітэктуру. Гэта сьведчаньне гісторыі, пра якую мы амаль ня ведаем, бо ня маем яе фізычных доказаў. І вось яны вяртаюцца», — сказаў апякун ініцыятывы Рыгор Астапеня.
У верасьні гравюру можна будзе пабачыць і даведацца цікавінкі пра яе ў межах «Art-кавярні Maldzis» у Варшаве.
Што такое ініцыятыва Maldzis
Maldzis — супольнасьць, якая вяртае беларусам страчаную спадчыну.
Maldzis бачыць сваю місію ў аб’яднаньні беларусаў вакол культурнай спадчыны і ўмацаваньні вобраза Беларусі як эўрапейскай краіны.
Ініцыятыва атрымала назву ў гонар дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса (1932–2022), які шукаў і вяртаў з забыцьця страчаныя каштоўнасьці і імёны Беларусі і ініцыятыва Maldzis працягвае гэтую справу.
Форум