Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тлумачым з Гурневічам. Як зьнішчылі самую багатую краіну Лацінскай Амэрыкі


Тлумачым з Гурневічам
Тлумачым з Гурневічам

Чарговы выпуск перадачы, у якой тлумачым, што адбываецца.

Вэнэсуэлу калісьці называлі Саудаўскай Арабіяй Лацінскай Амэрыкі — найбуйнейшыя запасы нафты, багатыя гарады, поўныя крамы.

Без вайны. Без бамбёжак. Безь землятрусаў. А цяпер там няма ежы і лекаў, людзі паміраюць у лякарнях без электрычнасьці, а мільёны ўцякаюць. Гэта не катастрофа — гэта вынік улады. Нікаляс Мадура ператварыў заможную краіну ў дзяржаву страху і галечы.

Дзьмітры Гурневіч разьбірае, да чаго прыводзіць дыктатура — крок за крокам.

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага відэа.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG