Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі актывіста затрымалі за аватарку зь бел-чырвона-белым сьцягам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У расейскім Сыктыўкары 2 красавіка каля свайго пад’езду затрымалі сузаснавальніка творчага абʼяднаньня ÖВВÖ і былога кіраўніка «Гарадзкіх праектаў у Комі» Дзьмітрыя Махава, паведамляе тэлеграм-канал SOTA.

Пра затрыманьне каналу паведаміў сам Дзьмітрый Махаў, пасьля сувязь зь ім зьнікла.

Паводле інфармацыі каналу, на яго складаюць пратакол паводле артыкула 20.3 КаАП РФ (дэманстрацыя экстрэмісцкай сымболікі) за аватарку зь бел-чырвона-белым сьцягам ва «УКантакце».

Дзьмітрыя Махава пакідаюць на суткі ў аддзяленьні паліцыі, суд над ім пройдзе заўтра, паведамляе SOTA.

У лютым амбасадар Беларусі ў Маскве Дзьмітры Круты казаў пра ідэю абʼяднаньня расейскіх і беларускіх сьпісаў «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў» і пра тое, што «ў найбліжэйшы час гэта будзе вырашана».

Пра ранейшыя выпадкі затрыманьня ў Расеі за нацыянальную беларускую сымболіку нічога невядома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG