Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Расеі паведаміла пра 27 зьбітых над краінай бесьпілётнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Расеі заявілі пра налёт на краіну дронаў самалётнага тыпу ў ноч на 15 кастрычніка.

Міністэрства абароны РФ паведаміла пра 27 зьбітых бесьпілётнікаў над тэрыторыяй Расеі. Налёт, паводле інфармацыі ведамства, стрымалі дзяжурныя сродкі СПА.

У ведамстве сьцьвярджаюць, што 18 бесьпілётнікаў зьнішчаны ў небе над Курскай вобласьцю і яшчэ два — над Белгарадзкай. Лёс яшчэ сямі дронаў невядомы. Адказнасьць за налёт Мінабароны РФ усклала на «кіеўскі рэжым».

У ноч на 15 кастрычніка губэрнатар Курскай вобласьці Раман Старавойт паведаміў, што над Курскам зьбітыя 12 бесьпілётнікаў. Абломкі ўпалі ў межах гораду і ў вёсцы Зорына. Па інфармацыі чыноўніка, пацярпелых няма.

Гучныя гукі ў анэксаваным Севастопалі прызначаны Расеяй «мэр» гораду Міхаіл Разважаеў патлумачыў «вучэньнямі Чарнаморскага флёту». Чыноўнік заявіў, што манэўры праходзяць з ужываньнем рэактыўных бамбамётаў. А ў горадзе «ўсё спакойна», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG