Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У новым раёне Слуцку зьявіцца вуліца Анастасіі Слуцкай


Помнік Анастасіі Слуцкай у Слуцку, Менская вобласьць. Ілюстрацыйнае фота
Помнік Анастасіі Слуцкай у Слуцку, Менская вобласьць. Ілюстрацыйнае фота

Слуцкі раённы савет зацьвердзіў назвы вуліц, якія праектуюцца ў новым мікрараёне «Зарэчны».

Як адзначаецца ў адпаведным рашэньні, адна з вуліц будзе называцца ў гонар «княгіні Анастасіі Слуцкай, якая ўзначаліла абарону горада ў 1505 годзе ад крымскіх татар».

Іншыя вуліцы атрымалі назвы Герояў-Вызваліцеляў, імя Героя Савецкага Саюзу Фёдара Бруя, Рачная, Спартыўная, Міру і Дружбы.

Раённы савет зацьвердзіў назвы на беларускай і расейскай мовах.

Фёдар Бруй нарадзіўся ў Слуцкім раёне і ўдзельнічаў у фарсаваньні Дняпра ў верасьні 1943 году. У гэтых баях ён атрымаў два раненьні, але працягваў камандаваць сваім батальёнам. Памёр у 1982 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG