У судзе Фрунзэнскага раёну Менску 10 ліпеня за ўдзел у пасьлявыбарных акцыях пратэсту асудзілі адразу пяць чалавек: Уладзімера Ганусевіча, Аляксандра Конанава, Альберта Гарбуза, Сяргея Глінскага, Максіма Сташулёнка.
Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Судзьдзя Юлія Крэпская прызначыла ім па году калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Да суду ўсе ўтрымліваліся пад вартай.
Максіма Сташулёнка затрымалі на пачатку лютага 2023 году пасьля вяртаньня ў Беларусь. У 2020 годзе ён працаваў пажарным і папярэдзіў жыхароў «Каскаду», што іх нацыянальны сьцяг едуць здымаць. Пасьля гэтага яго звольнілі.