Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 27 ліпеня: асудзілі гамельчука, якога затрымалі на выезьдзе ў Літву


Машына міліцыі каля суду ў Гомлі. Архіўнае фота
Машына міліцыі каля суду ў Гомлі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі працягваюцца.

Тэлеграм-канал беларускіх мэдыкаў «Белые халаты» паведамляе пра затрыманьне анэстэзіёляга-рэаніматоляга Сяргея Крыжа з Гомля. Паводле непацьверджанай інфармацыі, 25 ліпеня ў яго ўжо прайшоў суд, вынік — 15 дзён арышту.

ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, які нібыта пакінуў 2000 камэнтароў у чатах

На відэа затрыманы кажа, што пакідаў камэнтары, якія «ганьбілі дзейную ўладу і яе прадстаўнікоў», піша «Вясна».

Сілавікі сьцьвярджаюць, што затрыманы «адпачне пару гадоў без інтэрнэту».

У Гомлі асудзілі Віктара Залатарэўскага, якога затрымалі на выезьдзе ў Літву

Гомельскі абласны суд вынес прысуд 28-гадоваму Віктару Залатарэўскаму, якога затрымалі ў лютым пры спробе выехаць у Літву.

Яго абвінавацілі ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзеле ў ім» (арт. 362-1 КК) і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Крымінальную справу разглядаў судзьдзя Алег Харошка.

28-гадовага гамельчука затрымалі 3 сакавіка ў Горадзенскай вобласьці, калі ён спрабаваў выехаць зь Беларусі ў Літву. Вядома, што мужчына зьбіраўся ляцець у Грузію ў адпачынак. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона супрацоўнікамі міліцыі былі выяўленыя падпіскі на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі «экстрэмісцкімі».

У выніку Віктару прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG