Зяленскі загадаў войску ўзмацніць абарону ўкраінскага памежжа пасьля заяў аб разьмяшчэньні вагнэраўцаў у Беларусі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, 29 чэрвеня 2023
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, 29 чэрвеня 2023

«Асобная справаздача Галоўнай управы выведкі, Службы вонкавай выведкі, Службы бясьпекі і Дзяржаўнай памежнай службы па сытуацыі ў Беларусі. Трымаем яе на сталым кантролі», — паведаміў прэзыдэнт Украіны.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі загадаў галоўнакамандуючаму Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерыю Залужнаму і камандуючаму апэратыўнага камандаваньня «Поўнач» Сяргею Наеву ўзмацніць абарону ўкраінскага памежжа пасьля заяў аб перамяшчэньні вагнэраўцаў у Беларусь.

Паводле Зяленскага, сытуацыя ў Беларусі стала асобным пытаньнем на пасяджэньні стаўкі.

«Асобная справаздача Галоўнай управы выведкі, Службы вонкавай выведкі, Службы бясьпекі і Дзяржаўнай памежнай службы па сытуацыі ў Беларусі. Трымаем яе на сталым кантролі», — паведаміў прэзыдэнт Украіны пасьля пасяджэньня.

Украінскі прэзыдэнт заявіў, што згодна з рашэньнем стаўкі Валеры Залужны і Сяргей Наеў мусяць правесьці комплекс захадаў па ўзмацненьні паўночнага кірунку.

​
XS
SM
MD
LG