Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадонна адклала сусьветны тур праз хваробу. У яе цяжкая бактэрыяльная інфэкцыя


Мадона падчас выступу ў Маскве. Архіўнае фота
Мадона падчас выступу ў Маскве. Архіўнае фота

Сусьветна вядомую сьпявачку знайшлі без прытомнасьці і даставілі ў шпіталь Нью-Ёрку ў мінулыя выходныя.

Амэрыканская сьпявачка Мадонна адклала пачатак свайго сусьветнага туру пасьля таго, як 24 чэрвеня трапіла ў лякарню зь цяжкай бактэрыяльнай інфэкцыяй. Пра гэта паведаміў у Instagram яе мэнэджар Гай Асіры.

Паводле яго, самаадчуваньне 64-гадовай сьпявачкі, якая правяла некалькі дзён у аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі, паляпшаецца, аднак яна яшчэ пад наглядам лекараў. Новую дату пачатку туру ён абяцаў паведаміць пазьней.

Як піша партал Page Six, Мадонну знайшлі без прытомнасьці і даставілі ў шпіталь у Нью-Ёрку ў суботу, 24 чэрвеня.

Сусьветнае турнэ Мадонны, прымеркаванае да 40-годзьдзя яе музычнай карʼеры, павінна было пачацца 15 ліпеня ў Ванкувэры і ўключаць у сябе 84 канцэрты ў 35 гарадах Канады, ЗША і Эўропы. Плянавалася, што завершыцца тур у студзені 2024 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG