ФСБ Расеі закрыла крымінальную справу аб узброеным мяцяжы кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына, паведамілі расейскія інфармацыйныя агенцтва.
Пры гэтым напярэдадні «РИА Новости» з спасылкай на крыніцу ў Генпракуратуры паведамляла, што крымінальная справа на Прыгожына па абвінавачаньні ў мяцяжы ня спыненая.
У Мінабароны Расеі ў сваю чаргу 27 чэрвеня заявілі, што ідзе падрыхтоўка да перадачы цяжкай вайсковай тэхнікі ПВК «Вагнэр» у дзейныя падразьдзяленьні Ўзброеных сіл.