У Генпракуратуры Расеі заявілі, што крымінальнай справы супраць Прыгожына не спынілі

Яўгеній Прыгожын
Яўгеній Прыгожын

Крымінальная справа на кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына па абвінавачаньні ў мяцяжы ня спыненая, заявіла «РИА Новости» крыніца ў Генпракуратуры.

Раней тэлеграм-каналы з спасылкай на крыніцы, блізкія да Крамля, пісалі, што крымінальная справа па абвінавачаньні ў мяцяжы, якая была заведзена супраць Прыгожына, можа быць закрытая.

Такую ж інфармацыю 24 чэрвеня агучыў прэсавы сакратар Пуціна Пяскоў, дадаўшы, што Прыгожын «пойдзе ў Беларусь».

26 чэрвеня выданьне «Коммерсантъ» паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што Яўгеній Прыгожын застаецца пад сьледзтвам. Гэта пазьней са спасылкай на Генпракуратуру Расеі пацьвердзіла і агенцтва «РИА Новости».

​
XS
SM
MD
LG