СМІ ЗША: Амэрыканская выведка ведала пра падрыхтоўку Прыгожыным бунту

Танк вагнэраўцаў на вуліцы Растова-на-Доне
Танк вагнэраўцаў на вуліцы Растова-на-Доне

Амэрыканцы назіралі нарошчваньне тэхнікі «вагнэраўцаў» каля расейскай мяжы.

Выведка Злучаных Штатаў яшчэ 21 чэрвеня паведаміла вайскоўцам і высокапастаўленым прадстаўнікам Белага дому, што заснавальнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын рыхтуецца ўчыніць бунт супраць уладаў Расеі.

Нягледзячы на тое, што сутнасьць і тэрміны пляну Прыгожына сталі зразумелымі зусім незадоўга да мяцяжу, «было дастаткова сыгналаў, каб сказаць кіраўніцтву, што нешта ня так», сказаў журналістам The Washington Post амэрыканскі чыноўнік на ўмовах ананімнасьці.

Ён мяркуе, што ўрад ЗША быў гатовы да бунту кіраўніка ПВК «Вагнэр».

Амэрыканскія выведнікі лічаць, што Прыгожын плянаваў сур’ёзны выклік вайсковаму кіраўніцтву Расеі даволі доўгі час, але яго канчатковая мэта была незразумелая, удакладняюць CNN.

У прыватнасьці, выведнікі папярэджвалі кангрэсмэнаў аб «перамяшчэньні і нарошчваньні» зброі вагнэраўцаў ля мяжы Расеі. Адна крыніца выданьня лічыць, што на арганізацыю спатрэбілася прынамсі некалькі дзён. Але іншы суразмоўца журналістаў адзначыў, што Растоў-на-Доне вельмі блізка да лініі фронту, таму, магчыма, мяцеж Прыгожына не патрабаваў працяглай падрыхтоўкі.

​
XS
SM
MD
LG