Іх падазраюць у «плянаваньні гвалтоўнага захопу ўлады».
Яшчэ аднаго затрыманага, выкладчыка Кіргіскага нацыянальнага ўнівэрсытэту Чалпанбека Сыдыкбаева, адправілі пад хатні арышт.
Супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану правялі 5 чэрвеня ў Бішкеку масавыя затрыманьні. Усяго паведамляюць пра больш як 30 затрыманых. Іх падазраюць у змове з мэтай захопу ўлады ў краіне.
Сьледзтва сьцьвярджае, што змову ўзначальвала Роза Нурматава. Як адзначае кіргіская служба Радыё Свабода, яна былая прыхільніца прэзыдэнта Садыра Джапарава. Сьцьвярджаецца, што Нурматава і яшчэ чацьвёра падазраваных далі прызнальныя паказаньні.