Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы Кіргізстану затрымалі больш за 30 чалавек праз падазрэньне ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту


Супрацоўнікі праваахоўных органаў Кіргізстану патрулююць ля ўваходу ў штаб-кватэру Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі. Архіўнае фота
Супрацоўнікі праваахоўных органаў Кіргізстану патрулююць ля ўваходу ў штаб-кватэру Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі. Архіўнае фота

Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану 6 чэрвеня пракамэнтаваў затрыманьне падазраваных у падрыхтоўцы да захопу ўлады, якое адбылося 5 чэрвеня.

Паводле зьвестак спэцслужбы, група грамадзян «цягам году праводзіла мэтанакіраваную работу па прыцягненьню ў свае рады прыхільнікаў і вэрбаваньні найбольш незадаволеных грамадзян па ўсёй тэрыторыі краіны».

Як сьцьвярджаюць у ДКНБ, асноўным арганізатарам і «ідэйным натхняльнікам» зьяўляецца грамадзянін Н.Р.С., а таксама грамадзянская актывістка і старшыня палітычнай партыі «Элдзік Кенеш».

Сьледзтва лічыць, што ў групу «змоўшчыкаў» прыцягнулі больш за 100 чалавек з розных слаёў грамадзтва і розных рэгіёнаў краіны, паміж якімі былі дакладна разьмеркаваны ролі з канкрэтнымі заданьнямі, піша «Радио Азаттык».

«Пачаць актыўную фазу рэалізацыі сваіх злачынных задум змоўшчыкі меркавалі адразу пасьля ўзьнікненьня незадаволенасьці ў грамадзтве па якім-небудзь здарэньні», — гаворыцца ў паведамленьні ДКНБ.

Адзначаецца, што 5 чэрвеня ў Дзяржкамітэт даставілі больш за 30 удзельнікаў гэтай групы, затрыманы Н.Р.С. і яшчэ 4 чалавекі, якіх ДКНБ назваў «асноўнымі паплечнікамі» арганізатара групы. Усе затрыманыя асобы зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня ДКНБ КР.

Па дадзеных Міністэрства юстыцыі Кіргізстану, кіраўніком партыі «Элдзік Кенеш» зьяўляецца Роза Нурматава. Паводле дадзеных з адкрытых крыніц, Нурматава ў 2012 годзе брала ўдзел у мітынгу, арганізаваным тагачаснымі дэпутатамі Садырам Жапаравым і Камчыбекам Ташыевым, якія зараз займаюць пасады прэзыдэнта краіны і кіраўніка ДКНБ. У 2012 годзе яна таксама кіравала штабам прыхільнікаў Садыра Жапарава і Камчыбека Ташыева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG