Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса, якога затрымалі ў Маскве за запуск у неба бела-сіняга сьцяга, паўторна арыштавалі на 15 сутак


Бела-сіне-белы сьцяг, які выкарыстоўваюць у Расеі і за мяжой праціўнікі вайны з Украінай. Ілюстрацыйнае фота
Бела-сіне-белы сьцяг, які выкарыстоўваюць у Расеі і за мяжой праціўнікі вайны з Украінай. Ілюстрацыйнае фота

6 чэрвеня Дзьмітры Галаўлёў выходзіў са спэцпрыёмніка пасьля адбыцьця 15 дзён арышту, аднак на выхадзе яго забралі людзі ў цывільным на легкавой машыне і павезьлі ў АУС Паўночнага Чартанава.

Беларуса Дзьмітрыя Галаўлёва, які запусціў у Маскве бела-сіне-белы сцяг, паўторна арыштавалі на 15 сутак. 7 чэрвеня яго прызналі вінаватым у «дэманстрацыі сымболікі экстрэмісцкай арганізацыі» (ч. 1 арт. 20.3 КаАП Расеі), паведамляе «ОВД-Инфо» з спасылкай на грамадзкую абаронцу Варвару Філіпаву.

Раней, 23 траўня, Галаўлёва арыштавалі на 15 дзён «за дробнае хуліганства» (ч. 1 арт. 20.1 КаАП).

  • Дзьмітрыя Галаўлёва затрымалі 22 траўня разам з жонкай Юліяй. Паводле вэрсіі абвінавачаньня, сужэнцы запусьцілі ў неба бела-сінія шарыкі з прымацаваным да іх бела-сіне-белым сьцягам у маскоўскім мікрараёне Паўночнае Чартанава. Празь некалькі гадзін іх затрымалі і даставілі ў АУС Усходняга Бірулёва.
  • Пазьней стала вядома аб тым, што ў Чартанаўскі раённы суд Масквы паступіў пратакол аб дробным хуліганстве на Дзьмітрыя.
  • У суд 23 траўня прыехаў адвакат ад «ОВД-Инфо» Ўладзімір Нёманаў, аднак месцазнаходжаньне яго падабаронных ён ня высьветліў.
  • Цяпер Галаўлёву ставяць у віну артыкул аб прапагандзе нацысцкай сымболікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG