Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса, затрыманага ў Маскве за запуск бела-сініх шарыкаў і сьцяга, асудзілі за «дробнае хуліганства». Дзе яго жонка, невядома


Ілюстрацыйнае фота. Бела-сіня-белы сьцяг на акцыі ў Вільні
Ілюстрацыйнае фота. Бела-сіня-белы сьцяг на акцыі ў Вільні

Чартанаўскі раённы суд Масквы арыштаваў на 15 дзён грамадзяніна Беларусі Дзьмітрыя Галаўлёва, затрыманага ў Маскве 22 траўня пасьля запуску бела-сініх паветраных шарыкаў і бела-сіня-белага сьцяга, паведамляе «ОВД-Инфо».

Яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве. Галаўлёў, паводле рашэньня суду, нібыта прызнаў віну ў тым, што «каля пад’езда лаяўся нецэнзурнай лаянкай, быў нецьвярозы». Арышт прызначылі 23 траўня.

Як паведамляе «Медиазона», спасылаючыся на сябра Галаўлёвых, сувязі з мужам і жонкай няма з учорашняй раніцы, іх тэлефоны выключаныя. Іх не змаглі знайсьці ў ніводным са спэцпрыёмнікаў Масквы, дзе яны цяпер — невядома.

У пары двое дзяцей, аднаму зь іх менш за шэсьць месяцаў.

Дзьмітрыя Галаўлёва разам зь ягонай жонкай Юліяй затрымалі 22 траўня ў маскоўскім раёне Бірулёва пасьля запуску бела-сіня-белага сьцяга ў неба над раёнам Чартанава ў Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG