Кітайскае Упраўленьне ў пытаньнях кібэрпрасторы забараніла апэратарам крытычнай інфраструктуры выкарыстоўваць прадукцыю амэрыканскай кампаніі Micron. Пра гэта паведамляе reform.by са спасылкай на кітайскага рэгулятара.
У заяве кітайскага боку гаворыцца, што прадукцыя не прайшла праверку наконт сеткавай бясьпекі і можа несьці пагрозу нацыянальнай бясьпецы.
«Апэратары крытычнай інфармацыйнай інфраструктуры ў Кітаі павінны спыніць закупляць прадукты Micron».
Micron спэцыялізуецца на вытворчасьці мікрасхем памяці DRAM і NAND, флэш-памяці, цьвёрдацельных назапашвальнікаў, а таксама датчыкаў CMOS.